Юные пружанские футболистки заявили о себе на престижных республиканских соревнованиях. 21.by

Юные пружанские футболистки заявили о себе на престижных республиканских соревнованиях

04.07.2019 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На працягу красавіка-чэрвеня па двухкругавой сістэме праходзілі матчы футбольнай лігі Рэспублікі Беларусь сярод дзяўчынак не старэй за 13 гадоў (U-13).
Каманда Пружанскага раёна выступала ў сёмым дывізіёне разам з камандамі Мінска, Навагрудка, Клецка, Дзяржынска, Івацэвіч, Баранавіч, Моталя.


У першым крузе нашы футбалісткі з буйным лікам перайгралі ўсе каманды, акрамя Мінска. Мінчанкам саступілі з лікам 0:1, але змагаліся з больш старэйшымі і магутнымі саперніцамі да апошніх мінут матча.
У другім крузе зноў саступілі толькі сталічным футбалісткам з лікам 0:4. У гэтай сустрэчы выдатна сябе праявіла варатар пружанскай каманды Ксенія Мармач, якая заслужыла павагу мясцовых балельшчыкаў.
У выніку каманда Пружанскага раёна пад кіраўніцтвам трэнера Алены Адамчук у сваім дывізіёне заняла другое месца.


Нашы футбалісткі ўзнагароджаны кубкам, медалямі і дыпломам АБФФ. Лепшым іграком была прызнана Валерыя Імховік. А яшчэ, што вельмі важна — дзяўчынкі атрымалі бясцэнны вопыт, выдатныя эмоцыі і прыемныя ўспаміны ад гэтага турніру.
Валерыя Адамчук, г.Пружаны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На працягу красавіка-чэрвеня па двухкругавой сістэме праходзілі матчы футбольнай лігі Рэспублікі Беларусь сярод дзяўчынак не старэй за 13 гадоў (U-13). Каманда...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика