Ізраіль пабудуе сцяну на мяжу з Егіптам
11.01.2010 10:27
—
Новости Мира
|
Улады Ізраіля маюць намер пабудаваць загараджальны бар’ер уздоўж мяжы з Егіптам, каб перашкодзіць пранікненню ў краіну нелегальных імігрантаў і баевікоў. Усяго, згодна з планам, будуць пабудаваныя два ўчасткі: ля горада Эйлат, а таксама на мяжы паміж Егіптам і сектарам Газа. Агульная працягласць загараджэнняў складзе 266 км. Меркаваны кошт праекта — 270 млн даляраў, а завяршыць будаўніцтва ізраільскія ўлады збіраюцца за два гады. Паводле словаў прэм’ер‑міністра Беньяміна Нетаньяху, узмацненне кантролю на егіпецка‑ізраільскай мяжы не закране ўцекачоў, якія дзейнічаюць легальна — яны па‑ранейшаму змогуць хадайнічаць аб ўездзе ў краіну. Егіпет не супраць узвядзення сцяны, а сам Каір узводзіць падземныя бар’еры, каб перашкодзіць кантрабандзе зброі праз таемна прарытыя палесцінцамі тунэлі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Улады Ізраіля маюць намер пабудаваць загараджальны бар’ер уздоўж мяжы з Егіптам, каб перашкодзіць пранікненню ў краіну нелегальных імігрантаў і баевікоў.Усяго,... |
|