Сёння пачнуцца перамовы наконт аб'яднання Кіпра
11.01.2010 12:36
—
Новости Мира
|
У панядзелак пачнуцца перамовы паміж грэцкай і турэцкай абшчынамі наконт аб"яднання Кіпра. Усяго плануецца правесці два раўнды перамоваў, кожны з якіх працягнецца тры дні.
Бар"ер, які падзяляе Кіпр на дзве часткі – з грэкамі-кіпрыётамі на адной і з туркамі-кіпрыётамі на іншым баку, з"явіўся ў 1964 г. Праз 10 гадоў, пасля крывавых міжэтнічных сутыкненняў 1974 года і ўваходжаннем турэцкай арміі, бар"ер паміж дзвюма часткамі Кіпра стаў непраходнай сцяной. Калючы дрот тут цягнецца на 180 км ад гарадка Какіна на паўночным захадзе вострава да Фамагусты – на паўднёвым усходзе. Забароненая зона (яе называюць яшчэ зялёнай лініяй) паміж двума народамі кантралюецца міратворцамі ААН. Зялёная лінія дзеліць нават сталіцу Кіпра Нікасію. У 2003 годзе мяжа паміж дзвюма часткамі абтока была адкрыта, і цяпер прадстаўнікі грэкаў і турак-кіпрыётаў могуць пераходзіць на другі бок. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У панядзелак пачнуцца перамовы паміж грэцкай і турэцкай абшчынамі наконт аб"яднання Кіпра. Усяго плануецца правесці два раўнды перамоваў, кожны з якіх працягнецца...
|
|