У Расіі затрымалі грузавік з мясам, замарожаным 35 гадоў таму. 21.by

У Расіі затрымалі грузавік з мясам, замарожаным 35 гадоў таму

11.01.2010 13:09 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Белгародскай вобласці супрацоўнікі дэпартамента эканамічнай бяспекі (ДЭБ) выявілі буйны канал кантрабандных паставак праз тэрыторыю Украіны мясных вырабаў з ЗША, Бразіліі, Бельгіі, Канады і Аргенціны

«Пры перавозцы чарговай партыі быў затрыманы бальшагрузны аўтамабіль з 22 тонамі кантрабанднага мяса і суправаджаючыя асобы, агульны кошт грузу перавысіў 2 мільёны расіійскіх рублёў… Выяўлена, што гэта мяса доўгія гады захоўвалася на складах адной з лацінаамерыканскіх краін як стратэгічны запас і ў рэалізацыю трапіла з‑за заканчэння тэрміну прыдатнасці», ‑гаворыцца ў паведамленні.

Па інфармацыі аператыўнікаў, мяса замарозілі яшчэ ў 1974 годзе.

Зламыснікі завозілі прадукцыю марскім транспартам у порт Адэсы. З яе фармавалі дробныя партыі, каторыя перапраўляліся транзітам праз Харкаў на тэрыторыю Расіі. Халадзільны склад для захоўвання нелегальнага тавару знаходзіўся ў Белгародскай вобласці.

Потым мяса на грузавых машынах дастаўлялі ў Маскву і іншыя рэгіёны Расіі, дзе яго рэалізоўвалі па падробных дакументах падкантрольных камерцыйных арганізацый.

«Такім чынам члены арганізаванай групы легалізоўвалі кантрабандную мясную прадукцыю і хавалі краіну яе паходжання. Ёсць усе падставы меркаваць, што ўказаная група, якая складалася з грамадзян Расіі і Украіны, дзейнічала на працягу некалькіх гадоў», ‑ гаворыцца ў паведамленні. РІА «Новости»

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Белгародскай вобласці супрацоўнікі дэпартамента эканамічнай бяспекі (ДЭБ) выявілі буйны канал кантрабандных паставак праз тэрыторыю Украіны мясных вырабаў з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика