Януковіч гатовы выконваць лёзунгі аранжавых. 21.by

Януковіч гатовы выконваць лёзунгі аранжавых

18.01.2010 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Януковіч назваў выбары ва Ўкраіне “справядлівай ацэнкай грамадзянамі працы аранжавай каманды”. 

Віктар Януковіч пасьля таго як сталі вядомымі вынікі сацапытаньня “экзыт-пол”, згодна зь якімі ён выходзіць у другі тур выбараў, заявіў, што ён улічыць меркаваньні тых, хто галасаваў супраць яго.

“Я ня супраць тых лёзунгаў, якія абвяшчалі аранжавыя палітыкі. Я буду выконваць іх у сваёй далейшай працы”,-- цытуе Януковіча УНІАН.

Разам з тым Януковіч абяцаў “не паўтараць памылак папярэднікаў” і абавязаўся зрабіць усё, каб краіна стала моцнай і незалежнай ды палепшыць жыцьцё грамадзян. Пры гэтым ворагам нумар адзін ён назваў беднасьць.

“Што датычыць любых перамоваў ці аб’яднаньня з кім-небудзь з кандыдатаў, то гэта справа будучыні. Пройдзе падлік галасоў, давайце пачакаем, тут мала засталося, заўтра раніцай мы будзем мець вынікі, і я хачу сказаць, што ў будаўніцтве краіны, моцнай краіны, знойдзецца месца кожнаму”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Януковіч назваў выбары ва Ўкраіне “справядлівай ацэнкай грамадзянамі працы аранжавай каманды”.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика