Віктар Юшчанка: Украінцам будзе сорамна за свой выбар
07.02.2010 14:34
—
Новости Мира
|
«Украіна павінна навучыцца праводзіць сумленныя і законныя выбары, таму задача № 1 сённяшняга дня — прадэманстраваць украінцам, самім сабе, што мы можам дэмакратычным шляхам перадаваць уладу. Я думаю, што гэта першараднае заданне», — заявіў прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка 7 лютага на выбарчым участку ў Кіеве пасля галасавання ў другім туры выбараў кіраўніка дзяржавы. «Думаю, што ўкраінцам будзе сорамна за свой выбар, але гэта таксама дэмакратыя», — сказаў Юшчанка. Украінскі прэзідэнт адмовіўся адказваць на пытанні шматлікіх журналістаў. У першым туры галасавання 17 студзеня Юшчанка заняў пятае месца, набраўшы 5,45% галасоў. У другі тур выйшлі лідэр апазіцыйнай Партыі Рэгіёнаў, былы прэм"ер-міністр Віктар Януковіч (35,32% галасоў) і дзейны кіраўнік урада Юлія Цімашэнка (25,05%). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Але гэта таксама дэмакратыя», — сказаў Юшчанка.
|
|