Папа Бенедыкт XVI абмяркуе з ірландскімі біскупамі факты педафіліі
15.02.2010 18:18
—
Новости Мира
|
У Ватыкане сёння адбудзецца сустрэча Бенедыкта XVI з ірландскімі біскупамі. Пантыфік запрасіў іх, каб абмеркаваць выпадкі педафіліі сярод духавенства, якія ганьбяць каталіцкую царкву Ірландыі. «Чальцы царквы здзейснілі злачынства супраць правоў дзяцей, — казаў раней Папа, — і іх дзеянні павінны быць асуджаныя і пакараныя». «Аўтарытэту Царквы, якая павінна быць рупарам Евангелля, нанесена велічэзная шкода, — кажа біскуп Джозэф Дафі. — У гэтым няма ніякага сумневу. Наша задача зараз пастарацца выправіць гэта становішча і аднавіць давер». У двух дакладах, апублікаваных у мінулым годзе, гаворыцца, што на працягу 30 гадоў каталіцкая царква Ірландыі хавала шматлікія выпадкі педафіліі і гвалту з боку святароў у адносінах да дзецяй з царкоўных прытулкаў. У канцы студзеня чацвёра ірландскіх біскупаў заявілі, што адмаўляюцца ад сану, іншыя выступілі з просьбай аб дараванні. Ірландыя не адзіная краіна, дзе каталіцкія святары былі выкрытыя ў здзяйсненні гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да непаўналетніх. Падобныя скандалы мелі месца ў Германіі, Польшчы, Партугаліі, Аўстрыі, Іспаніі і ЗША, паведамляе *** Дарэчы ў сераду, на тэлеканале ХХI: будзе паказаны фільм пра факты педафіліі і гвалту ў выпраўленчых каталіцкіх школах Ірландыі ў 1940‑я гады. Гэты фільм, заснаваны на рэальных падзеях (паводле аўтабіяграфічнай кнігі Патрыка Гэлвіна), не рэкамендуюць глядзець дзецям. Фільмы на тэлеканале ХХІ паказваюцца тройчы на дзень. Такім чынам «Песня для ізгоя» ў 13:20, 21:20, 05:20. Тэлеканал ХХІ даступны ў кабельных сетках, напрыклад, у тым жа Мінску. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Ватыкане сёння адбудзецца сустрэча Бенедыкта XVI з ірландскімі біскупамі. Пантыфік запрасіў іх, каб абмеркаваць выпадкі педафіліі сярод духавенства, якія... |
|