Літва адкрые архівы КДБ. 21.by

Літва адкрые архівы КДБ

24.02.2010 15:41 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ прапануе як мага хутчэй закончыць працэс люстрацыі, зрабіўшы даступнымі ўсе архіўныя матэрыялы, звязаныя з дзейнасцю КДБ. Аб гэтым прэзідэнт заявіла ў сераду 24 лютага на сустрэчы з членамі парламенцкага Камітэта па нацыянальнай бяспецы і абароне.

«Гэта адзіны зразумелы, хуткі і ясны шлях закрыцця тэмы люстрацыі, якая цягнецца ўжо два дзесяткі гадоў» -- працытаваў словы прэзідэнта яе прэс-сакратар Лінас Бальсіс.

Па словах Бальсіса, літоўскім грамадзянам ўжо давалі магчымасць прызнацца ў супрацоўніцтве са спецслужбамі. «Аб дзейнасці гэтых людзей вядома, ім гарантавалі абарону. Аднак працэс дагэтуль незавершаны: Камісія па люстрацыі працуе, ёсць справы, але вялікая іх частка ў судах заканчваецца нічым, паколькі суды не могуць прыняць рашэнне па прычыне недахопу дакументаў. З люстрацыяй трэба як мага хутчэй пакончыць, апублікаваць ўсе архіўныя матэрыялы, звязаныя з тым, як КДБ і іншыя спецслужбы ўцягвалі жыхароў Літвы ў сваю дзейнасць» -- працытаваў Бальсіс словы Грыбаўскайтэ.

На думку літоўскага прэзідэнта, разам з дакументамі трэба прадставіць кваліфікаванае, прафесійнае тлумачэнне, каб было прасцей зразумець, што значыць той ці іншы дакумент і як ён мог паўплываць на лёс чалавека. Ці мог чалавек быць завербаваны або стаць агентам.

На сённяшні дзень ў супрацоўніцтве з КДБ у Літве прызналіся каля 1500 чалавек. Каля 5000 тэчак з дакументамі вывезлі ў Маскву ў першыя гады незалежнасці. Яшчэ каля 105 000 тэчак агентаў КДБ знішчыў у 1989-1990 гг.

АП, паводле delfi.lt

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ прапануе як мага хутчэй закончыць працэс люстрацыі, зрабіўшы даступнымі ўсе архіўныя матэрыялы, звязаныя з дзейнасцю КДБ. Аб...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика