Ярузэльскаму вярнулі вялікую пенсію. 21.by

Ярузэльскаму вярнулі вялікую пенсію

24.02.2010 17:34 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Канстытуцыйны суд Польшчы прызнаў у сераду, што новы закон аб зніжэнні пенсій былым афіцэрам камуністычных спецслужбаў, а таксама сябрам Вайсковай рады нацыянальнага выратавання «WRON» (гэты орган на чале з Ярузэльскім увёў у 1981 годзе ў Польшчы ваеннае становішча), які увайшоў у сілу сёлета, часткова не адпавядае Канстытуцыі.

Гаворка ідзе менавіта пра тую частку закона, якая датычыць сябраў WRON.

Такім чынам, генерал Войцех Ярузэльскі, як і іншыя сябры рады, зноў будуць атрымліваць пенсію ў памеры ў сярэднім 8495 злотых — гэта амаль 3 тысячы даляраў.

Між тым, зніжэнне пенсіі былым афіцэрам камуністычнай бяспекі прызнанае адпаведным Асноўнаму закону краіны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Канстытуцыйны суд Польшчы прызнаў у сераду, што новы закон аб зніжэнні пенсій былым афіцэрам камуністычных спецслужбаў, а таксама сябрам Вайсковай рады...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика