Патрыярх Кірыл лічыць палітычны плюралізм «цацкай»
19.03.2010 13:00
—
Новости Мира
|
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл заявіў аб сваім скептычным стаўленні да ідэі палітычнага плюралізму. «Не нашая, не царкоўная гэта ідэя – палітычны плюралізм», – заявіў патрыярх Кірыл на сустрэчы з выкладчыкамі і студэнтамі Ерэванскага дзяржаўнага універсітэта. «Гэта ўсё цацкі, даніна модзе, перажыванне моманту. Калі сёння гэта здаецца мэтазгодным – гуляем у свае цацкі, – сказаў патрыярх Кірыл. – Гуляць – гуляйце, але хтосьці ж павінен думаць аб адзінстве па-над палітычнымі партыямі», – дадаў ён. На думку патрыярха, падзел грамадства і «партыкуляцыя грамадскай свядомасці» фармаваліся ў Расіі цягам цэлых трохсот гадоў, «а потым усё гэта рванула рэвалюцыяй і грамадзянскай вайной». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл заявіў аб сваім скептычным стаўленні да ідэі палітычнага плюралізму. «Не нашая, не царкоўная гэта ідэя – палітычны...
|
|