У Літве будзе першая прыватная турма. 21.by

У Літве будзе першая прыватная турма

20.04.2010 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Літве каля Шяўляю зьявіцца прыватная турма. Гэтая ідэя прыцягвае бізнэсоўцаў, аднак выклікае незадаволенасьць сярод мясцовых жыхароў, піша Lietuvos rytas. Тым часам літоўскі ўрад ужо шукае прыдатныя ўчасткі для іншых падобных праектаў, піша DELFI.Мінімум чатыры сьледчыя ізалятары-турмы ў Літве да 2015-2017 гадоў будуць прыватнымі ці будуць пабудаваныя з удзелам прыватнага капіталу. Гэта пацьвердзіў міністар юстыцыі Рэмігіюс Шымашус.

Ужо вырашана, што першае падобная ўстанова будзе пабудавана каля закрытай Шяўляйскай звалкі – на ўчастку, які належыць дзяржаве, таму цяпер засталося толькі абвясьціць конкурс.

Чакаецца, што ў турме, якая разьмесьціцца на тэрыторыі вёскі Малавенай, будуць трымаць каля 1800 зьняволеных. Яе плянуюць пабудаваць за 5 гадоў. Тым часам, мясцовыя жыхары скардзяцца, што пра будучае будаўніцтва ім нават ніхто не знайшоў часу паведаміць.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Літве каля Шяўляю зьявіцца прыватная турма. Гэтая ідэя прыцягвае бізнэсоўцаў, аднак выклікае незадаволенасьць сярод мясцовых жыхароў, піша Lietuvos rytas. Тым часам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика