Google працягвае вайну з Кітаем. 21.by

Google працягвае вайну з Кітаем

10.06.2010 11:52 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Інтэрнэт-гігант Google звярнуўся да ўрадаў ЗША і еўрапейскіх краін з просьбай аказаць ціск на Кітай у справе інтэрнэт-цэнзуры. На думку прадстаўнікоў Google, яна парушае правілы свабоднага гандлю.

Вядучы адвакат кампаніі, Дэвід Драмонд, выказаў меркаванне, што перамовы урадаў з’яўляюцца адзінай магчымасцю паўплываць на сітуацыю і зняць цэнзуру. Ён удакладніў, што дзеянні Пекіна прыводзяць у нявыгаднае становішча на рынку транснацыянальныя кампаніі.

Раней Google перанакіраваў пошукавыя запыты з свайго кітайскага сайта Google.cn на партал Google.com.hk праз тое, што Кітай абмяжоўвае свабоду слова ў інтэрнэце. У прыватнасці, кампанія паскардзілася на блакаванне сайтаў Facebook, YouTube, Google Docs і Blogger.

У студзені Google стащ ахвярай кибератаки, у арганізацыі якой абвінавацілі хакераў з Кітая. Прадстаўнікі кампаніі паведамлялі, што мэтай атакі сталі кітайскія праваабаронцы, чые электронныя паштовыя скрыні былі зламаныя. Пасля гэтага Google заявіў аб намеры спыніць дзейнасць ў Кітаі. Гаворка зайшла не толькі аб закрыцці кітайскага сайта Google, але і ўсіх офісаў карпарацыі, якія працуюць на тэрыторыі Паднябеснай.

У адказ МЗС Кітая заявіў, што кантралюе інтэрнэт у адпаведнасці з міжнароднымі нормамі, і заклікаў замежныя кампаніі прытрымлівацца свайго заканадаўства.


АП, паводле korrespondent.net

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Інтэрнэт-гігант Google звярнуўся да ўрадаў ЗША і еўрапейскіх краін з просьбай аказаць ціск на Кітай у справе інтэрнэт-цэнзуры. На думку прадстаўнікоў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика