Тандэм аказаўся трыюмвіратам. Уплывовы паплечнік Пуціна і Мядзведзева выходзіць з ценю
23.06.2010 12:29
—
Новости Мира
|
Кіроўны расійскі тандэм прэзідэнта і прэм’ера можа аказацца трыюмвіратам, не выключае замежная прэса. Газета The Financial Times падазрае, што яшчэ адзін уплывовы чалавек, акрамя Пуціна і Мядзведзева, кіруе краінай, — гэта Як адзначаецца, ва ўмовах, калі Расія змагаецца з наступствамі эканамічнага крызісу, Сечын загаварыў Паслужны спіс Ігара Сечына месцамі вылучаецца некаторай расплывістасцю, і звязана гэта з тым, што Сечын уваходзіць у клан сілавікоў, які складаецца ў асноўным з былых супрацоўнікаў КДБ, якія прыйшлі ў Крэмль з Пуціным. Ліберальныя выказванні Сечына тлумачацца зменамі, якія цяпер адбываюцца ў іміджы расійскага кіраўніцтва. Як ужо заўважалі заходнія СМІ, прэзідэнт і асабліва прэм’ер спрабуюць у апошні час правесці рэбрэндынг — пазіцыянаваць Расію адначасова як напорыстага гульца сусветнай палітыкі і надзейнага партнёра Захаду. Аднак менавіта з выказванняў Сечына вынікае, што паміж гэтымі мэтамі ёсць супярэчнасці. Сечын заявіў, што нафтагазавая прамысловасць — ключ да руху Расіі па правільнай дарозе, бо яна з’яўляецца лакаматывам расійскай эканомікі і галоўным крыніцай геапалітычнай моцы Крамля. Акрамя таго, Сечын упершыню выказаўся публічна пра тое, як дзяржава за Пуціным вярнула сабе важныя энергетычныя актывы, скупленыя алігархамі за бясцэнак падчас прыватызацыі.Як адзначыў Сечын, гэтая маёмасць не была незаконна сканфіскаваная — дзяржкампаніі набылі актывы па рынкавых цэнах. Расійскія дзяржкампаніі не могуць карыстацца сваімі рэсурсамі як сродкамі ціску на спажыўцоў, заявіў Сечын. Сечын адмаўляе, што газавыя спрэчкі Расіі і Украіны за прэзідэнтам Віктарам Юшчанкам мелі палітычны складнік. Па словах Пуцін з гонарам называе Расію энергетычнай звышдзяржавай, Мядзведзеву залежнасць Расіі ад нафты і газу не падабаецца. Сечын лічыць, што ніякіх супярэчнасцяў паміж пазіцыямі прэзідэнта і прэм’ера няма. Паводле словаў У інтэрв’ю Сечын упершыню закрануў справы ЮКАСа. Па яго словах, гэта не была экспрапрыяцыя кампаніі, а «Раснафта» купіла яе актывы, выплаціўшы буйную суму. Як адзначыла газета, тон Сечына вагаецца паміж выклікам і апраўданнем і адлюстроўвае той факт, што на газавым рынку ўмовы цяпер дыктуюцца пакупнікамі, а не прадаўцамі. Цяпер Расія напірае на супрацоўніцтва і не пагражае перанакіраваць пастаўкі газу на ўсход. Палітолагі: трыюмвірат можа паўстаць пасля 2012 году Аб магчымым ператварэнні тандэму ў трыюмвірат СМІ пісалі ў красавіку, калі палітолагі складалі сцэнары блізкіх прэзідэнцкіх выбараў 2012 году. Тады меркавалася, што альбо расклад сілаў застанецца ранейшым, і Мядзведзеў будзе абраны на другі тэрмін, альбо Пуцін вернецца на пасаду прэзідэнта. Паводле трэцяга сцэнару, на палітычнай арэне можа з’явіцца новы першы твар. Як мяркуюць палітолагі, гэты новы чалавек, магчыма, не адразу сядзе ў прэзідэнцкае крэсла, а разам з Пуціным і Мядведзевым ўтворыць трыюмвірат замест цяперашняга тандэма. Заходнія СМІ раней падкрэслівалі, што кіроўны тандэм, нягледзячы на зладжаную сумесную працу, здзіўляе сваімі супрацьлеглымі выказваннямі. Ігар Сечын на некаторых прыкладах паказаў, што на справе ніякіх супярэчнасцяў няма. Некаторыя эксперты згодныя з гэтым і тлумачаць розніцу ў выказваннях тым, што Пуціну і Мядзведзеву даводзіцца працаваць з рознымі мэтавымі аўдыторыямі. Як лічаць аналітыкі, прэзідэнт і прэм’ер назіраюць за рэакцыяй народа на навіны і іх публічныя выступы. Паспяховыя тэмы і вобразы захоўваюцца і потым паўтараюцца, няўдалыя выключаюцца.У аўдыторыі Пуціна пераважаюць людзі старэйшага і сярэдняга ўзросту з нізкім і сярэднім узроўнем прыбыткаў, пенсіянеры і бюджэтнікі, тэлегледачы. Аўдыторыя Мядзведзева — Акрамя таго, Мядзведзеў у асноўным апелюе да міжнароднай супольнасці, Пуцін звяртаецца да расійскай аўдыторыі. Прэм’ер спрабуе задобрыць сваю аўдыторыю, заклікаючы ганарыцца расійскай гісторыяй і не даваць спуску іншаземцам. Мядзведзеў з той жа мэтай прыцягвае ўвагу да праблем краіны і крытыкуе ролю дзяржавы ў эканоміцы. Як лічаць эксперты, у Пуціна аўдыторыя большая, таму ён робіць больш, чым кажа. Мядзведзеў жа супакойвае сярэдні клас і заможных людзей, незадаволеных палітыкай уладаў. Ігар Сечын. Даведка Ігар Сечын нарадзіўся 7 верасня 1960 у Ленінградзе. У 1984 скончыў Ленінградскі дзяржаўны універсітэт па спецыяльнасці «філолаг, выкладчык партугальскай і французскай моваў». У 1984–1987 працаваў перакладчыкам «Тэхнаэкспарта» ў Мазамбіку; служыў ва Узброеных сілах. У 1988–1996 працаваў на розных пасадах у адміністрацыі З 1996 па 1999 Сечын займаў розныя пасады ў Адміністрацыі прэзідэнта Расіі і ў Савеце бяспекі РФ. У 1997 годзе стаў намеснікам начальніка аддзела па працы з ўласнасцю за мяжой ва Упраўленні замежнаэканамічных сувязяў Упраўлення справамі прэзідэнта РФ. У 1997–1998 Сечын быў начальнікам агульнага аддзела Галоўнага кантрольнага кіравання прэзідэнта РФ. У 1998 годзе быў прызначаны кіраўніком апарата першага намесніка кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна. З 17 жніўня 1999 з’яўляецца кіраўніком сакратарыята старшыні ўраду РФ Уладзіміра Пуціна. 24 лістапада 1999 Ігар Сечын быў прызначаны першым намеснікам кіраўніка апарата ўраду РФ. Указам выконаўцы абавязкаў прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ад 31 снежня 1999 прызначаны намеснікам кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта РФ. Зноў прызначаны на гэтую пасаду ўказам прэзідэнта РФ ад 4 чэрвеня 2000 году. З 25 сакавіка 2004 Сечын — намеснік кіраўніка адміністрацыі, памочнік прэзідэнта РФ. З 27 ліпеня 2004 — старшыня савета дырэктараў ААТ «НК «Раснафта». У маі 2008 Сечын быў прызначаны У 1998 Сечын стаў кандыдатам эканамічных навук, яго дысертацыя была прысвечаная эканамічнай ацэнцы інвестыцыйных праектаў транзіту нафты і нафтапрадуктаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіроўны расійскі тандэм прэзідэнта і прэм’ера можа аказацца трыюмвіратам, не выключае замежная прэса. Газета The Financial Times падазрае, што яшчэ адзін уплывовы...
|
|