Сёння нацыянальнае свята Францыі – дзень узяцця Бастыліі
14.07.2010 12:16
—
Новости Мира
|
Дзень узяцця Бастыліі — французскае нацыянальнае свята, якое адзначаецца 14 ліпеня і прысвечанае Вялікай французскай рэвалюцыі, а менавіта дню ўзяцця крэпасці Бастыліі, ненавіснай турмы. Гэта адбылося ў 1789 г. Пастанова аб святкаванні гэтай даты была прынятая 6 ліпеня 1880 году. Штогод афіцыйная праграма святкавання прадугледжвае серыю мерапрыемстваў, у тым ліку Вялікі Баль, які адбываецца 13 ліпеня ў садзе Цюільры. У сам дзень Бастыліі праходзіць урачысты ваенны парад на Елісейскіх палях. Парад традыцыйна пачынаецца ў 10 гадзін раніцы з плошчы Этуаль і рухаецца ў бок Луўра. Яго асабіста прымае прэзідэнт Францыі. На плошчы Канкорд, насупраць Трыўмфальнай аркі, размяшчаюцца адмысловыя месцы для гледачоў. Фіналам свята становіцца вялікі феерверк ля Эйфелевай вежы і Марсовага поля. Падзяліцца навіной:
nn.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзень узяцця Бастыліі — французскае нацыянальнае свята, якое адзначаецца 14 ліпеня і прысвечанае Вялікай французскай рэвалюцыі, а менавіта дню ўзяцця...
|
|