У Жытоміры складуць петыцыю да Лукашэнкі
07.10.2010 15:58
—
Новости Мира
|
Акцыю пад такой назвай 10 кастрычніка зладзяць актывісты ўкраінскага Amnesty International. 10 кастрычніка — у Дзень супраць смяротнага пакарання ў Жытоміры адбудзецца акцыя, прысвечаная сітуацыі ў Беларусі. У гэты дзень актывісты ўкраінскай Украінская Amnesty International пра сітуацыю ў Беларусі: * «Беларусь — апошняя з краінаў Еўропы і былога СССР, дзе працягваюць караць смерцю людзей. Афіцыйных дадзеных аб колькасці смяротных прысудаў няма, аднак, паводле ацэнак Amnesty International, з моманту здабыцця Беларуссю незалежнасці ў 1991 годзе ў краіне, верагодна, пакаралі смерцю не менш за 400 чалавек. У 2010 годзе пакаралі смерцю двух чалавек, яшчэ двум вынесены смяротны прысуд. * Пакаранне смерцю часта выступае не толькі як пакаранне за злачынствы, але і як пагроза для падаўлення палітычнай актыўнасці. * Існуюць пераканаўчыя доказы таго, што ў краіне ўжываюцца катаванні і іншыя формы жорсткага абыходжання з мэтай атрымання «прызнанняў»; што асуджаных могуць пазбавіць паўнавартаснай магчымасці абскардзіць прысуд; што асуджаныя і іх сваякі яшчэ вастрэй успрымаюць жорсткасць, бесчалавечнага і прыніжальнага смяротнага пакарання праз сакрэтнасць, што яе акружае. * Праблему прымянення смяротнага пакарання ў Беларусі істотна ўзмоцнена шматлікімі недахопамі сістэмы крымінальнага судаводства, у рамках якой смяротныя прысуды выносяць і выконваюць насуперак міжнародным нормам і стандартам па гэтаму віду пакаранняў». *** Даведка Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання адзначаецца з 10 кастрычніка 2003 г. Ініцыятарам яго стала Сусветная кааліцыя супраць смяротнага пакарання, якая аб’ядноўвае больш за 50 арганізацый, у тым ліку Amnesty International, калегіі адвакатаў, прафсаюзы, а таксама дзяржаўныя органы ўлады на мясцовым і рэгіянальным узроўнях, з мэтай пакласці канец прымяненню смяротнага пакарання ва ўсім свеце. 10 кастрычніка адзначаецца і Еўрапейскі дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання, зацверджаны Радай Еўропы ў 2007 г. Падзяліцца навіной:
СП Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
10 кастрычніка актывісты ўкраінскага Amnesty International зладзяць акцыю «Беларусь мусіць адмовіцца ад смяротнага пакарання».
|
|