Мы многае можам. Беларускае замежжа мае багаты патэнцыял, які пойдзе на карысць дзяржаве. 21.by

Мы многае можам. Беларускае замежжа мае багаты патэнцыял, які пойдзе на карысць дзяржаве

09.12.2010 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 Мы многае можам.
Беларускае замежжа мае багаты патэнцыял, які пойдзе на карысць дзяржаве.

Удзел ва Усебеларускім народным сходзе прынялі не толькі жыхары нашай краіны, але і прадстаўнікі беларускай дыяспары, у прыватнасці старшыня Асацыяцыі беларусаў Эстоніі Ніна Савінава. Ад імя суайчыннікаў, якія ўдзельнічалі ў форуме, яна падзякавала кіраўніцтву краіны за выдатную арганізацыю сустрэчы з роднай зямлёй і беларусамі, што пражываюць у іншых дзяржавах.“Я часта бываю ў краінах Еўразвязу. На розных трыбунах — у Берліне, Бруселі, іншых гарадах прадстаўляю Беларусь і кажу: Беларусь — краіна, якая ідзе нармальным чалавечым шляхам, краіна, якой ганаруся я і астатнія беларусы замежжа. Беларускі народ вельмі паважаюць за мяжой”.Ад імя беларускай дыяспары Ніна Савінава перадала краіне і яе Прэзідэнту нізкі паклон, пажадала і надалей поспехаў і росквіту.“Рэдка дзе ў краіне Прэзідэнта называюць Бацькам, ды ў такім добрым сэнсе! Дык вось, хачу нагадаць, што ў Бацькі ёсць 10 мільёнаў беларускіх сыноў і дачок у краіне і каля 3 мільёнаў — за мяжой. Ведаеце, нас там вельмі многа, і мы чакаем, што краіна  выкарыстае багаты патэнцыял беларускага замежжа. Мы многае можам!”.“Колькі, вы сказалі, пражывае беларусаў за мяжой? — перапытаў Аляксандр Лукашэнка. — Нам вас так не хапае. Мы вас чакаем. Прыязджайце да нас!”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Удзел ва Усебеларускім народным сходзе прынялі не толькі жыхары нашай краіны, але і прадстаўнікі беларускай дыяспары, у прыватнасці старшыня Асацыяцыі беларусаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика