Мільён палякаў выязджае на маёўку
01.05.2011 02:00
—
Новости Мира
|
Мільён палякаў выязджае на маёўку Сёлета палякі абралі адпачынак у сваёй краіне, а гэта добрая навіна й высокія даходы для турыстычнай, транспартнай і гастранамічных галінаў, піша газета „Rzeczpospolita”.
Больш за мільён працаўнікоў узялі сабе адпачынкі адразу пасьля Велікодных сьвятаў, альбо бяруць адпачынак адразу пасьля доўгіх травеньскіх выходных. Частка людзей едзе ў Рым на бэатыфікацыю Яна Паўла ІІ, частка едзе ў свае горы, на мора ці мазурскія азёры. А такія доўгія выходныя зусім не азначаюць застою для эканомікі, наадварот, толькі гандлёвы абарот можа скласьці ад 1 да 1,5 млн. злотых. Высокім прыбыткам могуць цешыцца прадстаўнікі турыстычнай, гастранамічнай й паліўнай галіны, а таксама розныя транспартныя перавозчыкі. У сваю чаргу прадпрыемствы, якія па розных прычынах вымушаныя абмежаваць вытворчасьць, выкарыстаюць дзеля гэтага менавіта доўгую маёўку, напрыклад, аўтамабільная фабрыка Toyota ў Ельчу-Лясковіцах, якая спыніла працу ў сувязі з недахопам японскіх запчастак. Вытворчасьць будзе ўзноўленая 4 траўня. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета палякі абралі адпачынак у сваёй краіне, а гэта добрая навіна й высокія даходы для турыстычнай, транспартнай і гастранамічных галінаў, піша...
|
|