Гедройц: шэсць найлепшых празаікаў 2012 года. 21.by

Гедройц: шэсць найлепшых празаікаў 2012 года

11.02.2013 17:50 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гедройц: шэсць найлепшых празаікаў 2012 года

Новы час
"Мне прыемна адзначыць што прэмія набірае прэстыжу і спрыяе папулярызацыі бел прозы, — заявіў падчас прэс-канферэнцыі Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Лешак Шарэпка. — Было даслана значна больш твораў, чым у 2011 годзе. Мы разлічваем, што прэмія стане важным пунктам у календары культурных падзей Беларусі". Шарэпка падкрэсліў што, нягледзячы на мінулагодні дыпламатычны скандал, які прыпаў акурат на ўручэнне прэміі 3 сакавіка 2012 года, яна па-ранейшаму носіць непалітычны характар."Для нас галоўнае — мастацкая вартасць твораў. Няхай перамжа самая цікавая кніга, адметная мастацкімі якасцямі". 

Спонсар прэміі — па-ранейшаму "Сомбелбанк", якія ў 2013 годзе памяняў назву на "Ідэябанк".

Сакратар прэміі Павер Анціпаў паведаміў, што ўсяго на суд журы было даслана 43 кнігі, што ўдвая больш, чым летась: "У снежні назіраўся ажыятаж, шмат пісьменьнікаў падавалі свае кнігі менавіта ў апошнія дні. Я мяркую, прэмія паўплывала на гэта".

У камітэце журы — 10 чалавек: ганаровыя сябры амбасадар Лешак Шарэпка радца-пасланнік Пётр Казакевіч, польскі перакладчыкі Адам Паморскі і Малгажата Бухалік, а таксама беларускія літаратары Ганна Кісліцына, Андрэй Хадановіч, Павел Касцюкевіч, Барыс Пятровіч, Уладзімір Арлоў і ВАлянцін Акудовіч.

Старшыня СБП Барыс Пятровіч расказаў пра пацу журы: "Прэмія адбылася. Яна стала агульнабеларускай і аб'ядноўчай. Вы можаце меркаваць гэта па лонглісце і шорт-лісце. Туды трапілі, людзі, якія прадстаўляюць розныя саюзы, і тыя, хто не ўваходзіць ні ў якія арганізацыі. Журы было пастаўленае ў няпростыя ўмовы. Было шмат вартых кніжак. І пры ўсім пры тым, большасьць сяброў журы былі шакаваныя і агаломшаныя вынікамі. У кожнага была свая нечаканая "шасцёрка".

На завяршэнне прамовы Барыс Пятровіч выказаў жаданне, каб розных літаратурных прэміяў у Беларусі было як мага болей.

Старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтру Андрэй Хадановіч падзячыў усім, хто актыўна выказваецца наконт прэміі Гедройца ў інтэрнэце: "Гэта значыць прэмія жывая". Апісаў ён і кур'ёз, звязаны з перадвыбарчай гонкай літаратараў у празе атрымаць узнагароду: "Адзін з маладых паэтаў, выдаўшы кнігу, назваў свае вершы прозай".

Касментуючы вынікі галасавання, Хадановіч зазначыў: "Прэмія існуе не для таго, каб задаволіць густы кагосьці з сябраў журы. Гэта — сума ўпадабанняў".

Як і ў мінулым годзе, абяцана, што найлепшыя беларускія кнігі будуць выдадзеныя ў Польшчы.

Шорт-ліст прэміі "Гедройца" (у алфавітным парадку):

Сяргей Балахонаў. Зямля пад крыламі Фенікса. Мінск: Логвінаў (серыя "Галерэя Б"). 2012.
Альгерд Бахарэвіч. Гамбургскі рахунак Бахарэвіча. Мінск: Логвінаў / Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода. 2012.
Адам Глобус. Сказы. Мінск. Харвест.
Уладзімір Някляеў. Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без. Мінск: Паперус. 2012.
Людміла Рублеўская. Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега. Мінск: Рэдакцыя газеты "Звязда". 2012.
Юры Станкевіч. Шал. Мінск: Галіяфы ("Другі фронт мастацтваў"). 2012.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Мне прыемна адзначыць што прэмія набірае прэстыжу і спрыяе папулярызацыі бел прозы", - заявіў падчас прэс-канферэнцыі Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Лешак...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика