У Вілейцы адкрылася выстава, прыурочаная да 345-годдзя з дня нараджэння Піліпа Орліка. 21.by

У Вілейцы адкрылася выстава, прыурочаная да 345-годдзя з дня нараджэння Піліпа Орліка

12.10.2017 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

post thumbnail

Выстава, прыурочаная да 345-годдзя з дня нараджэння Піліпа Орліка (1672-1742), адкрылася ў выставачнай зале Вілейскага краязнаўчага музея, ў дзень, калі нарадзіўся будучы гетман Украіны і аўтар першай украінскай канстытуцыі.



На выставе былі прадстаўлены матэрыялы з фондаў Вілейскага краязнаўчага музея, якія расказваюць аб жыцці і дзейнасці выбітнага дзеяча гісторыі і культуры Украіны. Асобны раздел прысвечаны гісторыі вёскі Касута, якая размешчана ў маляўнічай мясцовасці, на беразе Вілейскага вадасховішча і ніколі не была абдзелена ні ўвагай, ні славай, і здаўна славілася старажытнымі храмамі, знатнымі ўладальнікамі і сваімі жыхарамі. На выставе таксама былі прадстаўлены малюнкі, ўдзельнікаў VII раённага дзіцячага пленэра, прысвечанага юбілею нашага знакамітага земляка.



Сёння Піліп Орлік вядомы не толькі як палітычны, дзяржаўны і ваенны дзеяч Украіны, але як і аўтар многіх паэтычных зборнікаў, кніг і публікацый. У апошнія гады выйшла шмат кніг, прысвечаных ушанаванню яго памяці, апублікаваны шматлікія артыкулы ў беларускіх і ўкраінскіх часопісах і газетах. Некаторыя з гэтых выданняў можна пабачыць на кніжнай выставе, зладжанай сумесна з Вілейскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ганны Новік.

peramoga.by

Фота Аляксея КАМІНСКАГА

















 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выстава, прыурочаная да 345-годдзя з дня нараджэння Піліпа Орліка (1672-1742), адкрылася ў выставачнай зале Вілейскага краязнаўчага музея, ў дзень, калі нарадзіўся...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика