У бібліятэцы ў Талачыне разгорнута выстава да 80-годдзя з дня заснавання Віцебскай вобласці. 21.by

У бібліятэцы ў Талачыне разгорнута выстава да 80-годдзя з дня заснавання Віцебскай вобласці

30.01.2018 16:00 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


2018 год — юбілейны для Віцебскай вобласці, якая адзначае сваё 80-годдзе. Да гэтай падзеі ў чытальнай зале Талачынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі арганізавана кніжная выстава “Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць”.

Большую частку выданняў складаюць кнігі, брашуры, перыёдыка, празаічныя творы, прысвечаныя азёрнаму краю, фотаальбомы, выданні аб гарадах вобласці — Віцебску, Полацку, Наваполацку, Оршы, Браславу, Дуброўну, Сянно, Лепелю, Талачыну і іншым населеным пунктам Віцебшчыны.

На выставе прадстаўлены таксама энцыклапедычныя і даведачныя выданні, якія расказваюць пра гісторыю вобласці, пра слаўныя і гераічныя падзеі, станаўленне і развіццё прамысловасці, сельскай гаспадаркі, ахову здароўя, адукацыю.

Наведвальнікі бібліятэкі  змогуць пазнаёміцца з кнігамі “Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць” пад рэд. С. В. Марцэлева, “Регионы Беларуси. Витебская область”, аўтар В. Ляўко, “Віцебшчына ў легендах і паданнях”, “Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. Віцебскае Падзвінне”, “Народныя майстры і мастакі Віцебшчыны”, фотаальбомам “Витебск”   і іншыя.

Кніжная выстава будзе рэгулярна абнаўляцца і дзейнічаць да канца 2018 года.

Спадзяёмся, што  літаратура аб Віцебшчыне будзе карыснай і цікавай для нашых чытачоў.

Ірына ТРУХАНЁНАК,
бібліятэкар аддзела абслугоўвання
і інфармацыі Талачынскай ЦБС.

Все новости

Другие статьи рубрики

 
Теги: Витебск
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
2018 год — юбілейны для Віцебскай вобласці, якая адзначае сваё 80-годдзе. Да гэтай падзеі ў чытальнай зале Талачынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі арганізавана...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика