У свеце прыгажосці. 21.by

У свеце прыгажосці

10.09.2019 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_1950
Сёмага верасня ў выставачнай зале г. Століна гасцінна адчыніла свае дзверы экспазіцыя пад назвай “Гарадчаначка”.

Яе падрыхтавала аматарскае аб’яднанне Давыд-Гарадоцкага гарадскога дома культуры з такой жа назвай.
З даўніх часоў Давыд-Гарадок славіўся майстрамі і ўмельцамі. У 2002 годзе на базе Давыд-Гарадоцкага ГДК створана творчае аб’яднанне, якое пазнаёміла і дало новы штуршок творчасці таленавітым жанчынам старажытнага горада. Спачатку арганізатарам і кіраўніком была Марына Салтанава. За 17 гадоў існавання “Гарадчаначкі” змяняліся ўдзельнікі, прыходзілі новыя людзі. З 2010 года кіраваць творчай суполкай стала намеснік дырэктара Дома культуры Галіна Цанда. Гэта клуб, дзе жанчыны і вышываюць, і вяжуць, і малююць, займаюцца бісерапляценнем і нават спяваюць.
Галоўныя мэты ўдзельнікаў – рабіць прыгожыя рэчы сваімі рукамі, радаваць імі людзей. Работы можна ўбачыць на многіх раённых мерапрыемствах. Яны ездзілі на абласныя дажынкі ў Пінск, творчыя імпрэзы ў г. Іванава, Брэст. У аматарскае аб’яднанне ўваходзяць жанчыны розных узростаў і прафесій — Валянціна Ціхан, Валянціна Куст, Алена Семянюк, Алена Кулага, Валянціна Пашкевіч, Аляксандра Семянюк, Ніна Марчук, Алена Жылене, Іна Петрусевіч.
Неразлучнай сяброўкай “Гарадчаначкі” з’яўляецца аб’яднанне “Гаспадынька”, якое таксама дзейнічае пры ГДК г. Давыд-Гарадка. Сустрэчы праходзяць у цёплай і сяброўскай атмасферы – з чаем, прысмакамі, прыгатаванымі ўдзельніцамі. На іх прыходзяць і “гарадчаначкі”, і “гаспадынькі”: Ганна Немчанка, Таццяна Стахейка, Ларыса Коўка, Зоя Бут-Гусаім, Святлана Ляшкевіч, Ганна Вальчук, Алёна Ляшкевіч.
У выставачнай зале прадстаўлены работы Валянціны Ціхан.
Скажу шчыра, нельга адарвацца ад работ Валянціны Куст. Яна вышывае іконы з бісеру і ў алмазнай тэхніцы. У зале многа ікон Прасвятой Багародзіцы, сярод іх – “Умиление”, “Семистрельная”, “Неувядаемый цвет”, “Взыскание погибших” і іншых. Жанчына таксама робіць падзелкі з бісеру.
Можна азнаёміцца з вязанымі рэчамі, створанымі Нінай Марчук. Алена Жылене робіць вазачкі, шкатулкі з трубачак, скручаных з газет.
Ганна Вальчук – маладая маці ў дэкрэтным водпуску. Яна вяжа кручком дзіцячыя рэчы – камізэлькі, шкарпэткі. У зале выстаўлены некалькі работ клуба “Падлетак”.
Створана экспазіцыя “Ложак нявесты”, які аздабляюць вышытыя ручнікі, навалачкі, прасціны. Галіна Цанда прадставіла свае работы з бісеру – кветкі ў гаршках, бярозкі.
Калі вы любіце цікавыя рэчы, створаныя сваімі рукамі, завітайце ў выставачную залу ў бліжэйшыя дні. Экспазіцыя будзе працаваць да другога кастрычніка.
Святлана
МАРОЗ
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёмага верасня ў выставачнай зале г. Століна гасцінна адчыніла свае дзверы экспазіцыя пад назвай “Гарадчаначка”. Яе падрыхтавала аматарскае аб’яднанне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика