26 ліпеня ў Беларусі прагназуюцца навальніцы і шквалісты вецер. 21.by

26 ліпеня ў Беларусі прагназуюцца навальніцы і шквалісты вецер

25.07.2017 14:48 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

26 ліпеня сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі ў сувязі з навальніцамі і шквалістым ветрам. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы, месцамі — моцныя залевы. Удзень па ўсходзе Беларусі ў асобных раёнах прагназуецца град. 

Уначы і зранку месцамі будзе туман. Вецер прагназуюць паўночна-заходні 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах у асобных раёнах шквалістае ўзмацненне парывамі да 15-20 метраў за секунду.

Уначы слупок тэрмометра пакажа +14...+20 градусаў. Удзень сіноптыкі абяцаюць ад 21 градуса цяпла па захадзе да +31 па ўсходзе краіны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА 26 ліпеня сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі ў сувязі з навальніцамі і шквалістым ветрам. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика