Страшнае ДТЗ у Магілёве: разбіліся аўтобус і тры легкавікі, загінула жанчына. 21.by

Страшнае ДТЗ у Магілёве: разбіліся аўтобус і тры легкавікі, загінула жанчына

20.05.2018 18:38 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: ДАІ

Страшнае ДТЗ адбылося ў Магілёве ўвечары 19 траўня —  разбіліся тры машыны і турыстычны аўтобус, загінула жанчына. Як перадае БЕЛТА са спасылкай на Магілёўскую абласную ДАІ, 23-гадовы магілеўчанін ехаў на аўтамабілі BMW вуліцай Чалюскінцаў і ўрэзаўся ў спадарожны аўтобус, які ішоў у суседняй паласе.

Ад удару BMW выкінула на сустрэчную і там адбылося сутыкненне з пазадарожнікам Honda. Тую ў сваю чаргу таксама выкінула на сустрэчную, дзе яна сутыкнулася з легкавіком “Лада”, які ўдарыла ў светлавую апору.

У выніку гэтага спалучэння аварыяў загінула 59-гадовая пасажырка “Лады” —  яны ехала на заднім сядзенні і не была прышпіленая. Пацярпеў кіроўца “Лады”, 21-гадовы жыхар Магілёўскага раёна —  у яго чэрапна-мазгавая траўма і зламаны нос. Апроч таго пацярпела 3-гадовая дзяўчынка, што ехала ў “Хондзе” на заднім сядзенні ў аўтакрэсле —  у яе закрытая чэрапна-мазгавая траўма і тупая траўма жывата.

У турыстычным аўтобусе было 16 пасажыраў, ніхто не пацярпеў. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ДАІ Страшнае ДТЗ адбылося ў Магілёве ўвечары 19 траўня —  разбіліся тры машыны і турыстычны аўтобус, загінула жанчына. Як перадае БЕЛТА са спасылкай на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика