Будзе свята. 21.by

Будзе свята

19.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Напярэдадні Дня моладзі, у суботу 23 чэрвеня, петрыкаўчан і гасцей горада чакаюць цікавыя і пазнавальныя мерапрыемствы.

На працягу дня ў гарадской бібліятэцы будзе праходзіць акцыя “Чытаючы Петрыкаў”, а ў гісторыка-краязнаўчым музеі – акцыя “Музей для моладзі”. Для тых, хто лічыць сябе маладым, наведванне выставачнай экспазіцыі бясплатна.

З 15 да 17 гадзін на аўтадром ДТСААФ аматараў прыгожага ваджэння і прыгожай паловы вадзіцеляў запросіць раённы конкурс “Аўталедзі-2018”.

Далей адпачываючых і ўдзельнікаў свята чакаюць у гарадскім парку. З 18 да 19 гадзін актыўных і цікаўных збярэ маладзёжны квест “Петрыкаў праз час”, з 18.30 да 19.00 – прафілактычная акцыя для дзяцей і іх бацькоў “Канікулы без дыму і агню”. Канцэртная праграма “Моладзь – гэта маладосць, сіла і прыгажосць!” з урачыстасцю ўзнагароджання пачнецца ў 20.00. З 21 гадзіны стартуе танцавальна-забаўляльная праграма “Даеш, моладзь!”

Алена БРУЦКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдадні Дня моладзі, у суботу 23 чэрвеня, петрыкаўчан і гасцей горада чакаюць цікавыя і пазнавальныя мерапрыемствы. На працягу дня ў гарадской бібліятэцы будзе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика