На «малой родине» большого леса или Как рождаются деревья в питомнике Ушачского лесхоза. 21.by

На «малой родине» большого леса или Как рождаются деревья в питомнике Ушачского лесхоза

Размер текста:
A
A
A

У лясных угоддзях нашага раёна ёсць асаблівае месца – лесапітомнік Ушацкага лясгаса. Менавіта тут, на тэрыторыі Вялікадолецкага лясніцтва, на плошчы ў 12,3 гектара наладжана вырошчванне лесанасеннага матэрыялу. Нядаўна мы зазірнулі на “малую радзіму” вялікага лесу, паглядзелі, як нараджаюцца дрэвы.

Працэс атрымання добрага матэрыялу для лесааднаўлення тлумачыць начальнік пітомніка Іван Мікалаевіч Пішчык:

– Вось там у нас адны з апошніх пасеваў, на гэтым баку – матэрыял, які ўжо хутка падыдзе да высадкі на дзялянкі. Абывацелю на першы погляд можа падацца, што каб атрымаць саджанцы, мы проста кідаем у зямлю насенне і чакаем, пакуль прарастуць дрэўцы. Насамрэч, існуе цэлы цыкл работ, якія практычна не спыняюцца. Насенне мы высаджваем спецыяльнай сеялкай у пасяўныя аддзяленні. Адтуль сеянцы трапляюць у так званую “школку” – гэта спецыяльная плошча, прызначаная для вырошчвання саджанцаў. Там пастаянна апрацоўваем іх, праполваем, абараняем ад шкоднікаў.На «малой родине» большого леса или Как рождаются деревья в питомнике Ушачского лесхоза

Сеянцы соснаў і елак тут песцяць, нібы немаўлят. Дужэюць яны і пад адкрытым небам, і ў закрытым грунце – для вырошчвання пасадачнага матэрыялу з закрытай каранёвай сістэмай у спецыяльных касетах пабудаваны вялікія цяпліцы, абсталяваныя сістэмай паліву і зацямнення. У параўнанні са звычайнымі тэхналогіямі такі спосаб мае нямала пераваг – меншы расход насення, прыжываецца яно ў разы лепш, а пры перасадцы не пашкоджваецца каранёвая сістэма. Але ж каб вырас добры матэрыял, тут таксама трэба пастарацца. Напрыклад, крайнія касеты перыядычна трэба мяняць месцамі з цэнтральнымі, кантраляваць патрэбу ў вільгаці і гэтак далей.

У прыязным суседстве з хвойнікамі размясціліся і ліставыя пароды дрэў. Напрыклад, па спецыяльнай фінскай тэхналогіі пасеяна бяроза: насенне мульчыравалі апілкамі, накрывалі спандбондам, каб не гублялася вільгаць. Хоць і не ў такой вялікай колькасці, як сасна і елка, але прарастаюць у пітомніку дубы, ліпы і клёны – пад іх адведзена каля 15 сотак. А насенне для вырошчвання ў сваіх угоддзях збіралі леснікі.

Пра лесааднаўленне І.М.Пішчык расказвае з вялікім энтузіязмам і зацікаўленасцю. У лясную гаспадарку ён прыйшоў тры гады таму. Аграном па спецыяльнасці з вопытам работы ў сельскай гаспадарцы вельмі любіць эксперыментаваць. Пасадзіўшы арэхі кедра, з нецярпеннем чакаў зараджэння новых дрэў. Са ста штук ужо ўзышло 30 і яшчэ “падцягваюцца”.

– Спецыяльна папрасіў родных з Сібіры прывезці мне насення! – гаворыць Іван Мікалаевіч. – Цікава паназіраць, ці прыжывецца ў нас дрэва і як яно расце. Звычайна да пяці гадоў кедр развіваецца вельмі марудна – такі ў яго доўгі перыяд адаптацыі – а затым пачынае набіраць моц. Яшчэ адзін мой нядаўні вопыт аказаўся не надта паспяховым: з мінскага селекцыйнага цэнтра прывёз насенне горнай сасны. Яно выдатна ўзышло, акрэпла, але потым чамусьці засохла. Ужо не раз даводзілася бываць у камандзіроўках у пітомніках як на Віцебшчыне, так і іншых абласцях, пераймаць і дзяліцца вопытам.

Акрамя начальніка, які не толькі сочыць за працэсам, а і сам прымае непасрэдны ўдзел у справе, садзіцца за трактар, тут працуе яшчэ 6 работнікаў. Асноўныя работы ў лесапітомніку заканчваюцца позняй восенню ці з першым снегам, а пачынаюцца ранняй вясной, як толькі ўсталюецца спрыяльнае надвор’е. Пасадачны матэрыял лясгас выкарыстоўвае як для сваіх мэт, так і на продаж, пераважна ў Расію.

Вольга КАМАРКОВА.
Фота Кацярыны Кавалеўскай.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У лясных угоддзях нашага раёна ёсць асаблівае месца – лесапітомнік Ушацкага лясгаса. Менавіта тут, на тэрыторыі Вялікадолецкага лясніцтва, на плошчы ў 12,3 гектара...
 
 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях

Свежие газеты

25.03.2019
Mir24.TV Belarus
Івацэвіцкі веснік
Навiны Палесся
Полесская правда
Пинский Вестник
Двинская правда (Верхнедвинск)
Гарадоцкi веснiк
Новости Докшицы
Голас Сененшчыны
Патриот (Ушачи)
Чырвоны прамень
Клiч Радзiмы
Герой працы
Газета Авангард
Калiнкавiцкiя навiны
Новости Волковыска
Вороновская газета
Полымя
Lida.Info
Светлы шлях
Единство
Новости Дзержинска
Нясвижскiя навiны
Слуцк Город
Смалявiцкi край
Маяк Преднепровья
Горецкий вестник
Савецкая вёска
Кировец
Голас Касцюкоушчыны
Кричевская жизнь
Асiповiцкi край
Новости Хотимска
Святло кастрычнiка (Мстиславль)
26.03.2019
Mir24.TV Belarus
Івацэвіцкі веснік
Навiны Палесся
Полесская правда
Пинский Вестник
Двинская правда (Верхнедвинск)
Новости Докшицы
Голас Сененшчыны
Патриот (Ушачи)
Чырвоны прамень
Клiч Радзiмы
Герой працы
Газета Авангард
Калiнкавiцкiя навiны
Новости Волковыска
Вороновская газета
Полымя
Lida.Info
Светлы шлях
Единство
Новости Дзержинска
Нясвижскiя навiны
Слуцк Город
Смалявiцкi край
Soligorsk News
Маяк Преднепровья
Радзiма
Горецкий вестник
Савецкая вёска
Кировец
Голас Касцюкоушчыны
Асiповiцкi край
Новости Хотимска


Партнёры

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика