Районный день профориентации прошёл в Шумилино. 21.by

Районный день профориентации прошёл в Шумилино

25.03.2019 — Разное | Герой працы  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Герой працы

Районный день профориентации прошёл в Шумилино

Выпускнікі школ – на парозе жыццёвага выбару.

Перад адказным выбарам


Выбар прафесіі – вельмі сур’ёзны этап у жыцці кожнага маладога чалавека, важны і для саміх выпускнікоў, і для іх бацькоў, і для школы, і для раённай улады, адзначыў у сваім выступленні перад удзельнікамі раённага дня прафарыентацыі старшыня райвыканкама Алег Быкаў.
Алег Пятровіч паведаміў, што каля трыццаці працэнтаў выпускнікоў школ раёна вяртаюцца на нашу малую радзіму. Ён выказаў упэўненасць, што гэтая тэндэнцыя будзе расці, падкрэсліў, што раён мае пільную патрэбу ў маладых адукаваных спецыялістах, таксама нагадаў пра адказнасць, да якой павінны рыхтаваць сябе выпускнікі, сёння – адказнасць за выбар жыццёвага шляху, заўтра – за сваю сям’ю, паслязаўтра – за дзяржаву.
Намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ларыса Жукава расказала прысутным пра існуючыя зараз вакансіі ў раёне, а таксама пра службу занятасці і паслугі, якая яна аказвае.
Раённы дзень прафарыентацыі, які прайшоў 20 сакавіка ў сценах Шумілінскай СШ №1, уяўляў сабой сустрэчу-знаёмства вучняў выпускных класаў з прадстаўнікамі ўстаноў вышэйшай, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
Районный день профориентации прошёл в Шумилино

Канцэрт мастацкай самадзейнасці прывезлі ў Шуміліна навучэнцы Гарадоцкага аграрна-тэхнічнага каледжа.

Каледжы, універсітэты, акадэміі (удзел у сустрэчы з выпускнікамі прынялі 14 навучальных устаноў вобласці) не проста суха расказвалі пра сябе. Яны навыперадкі стараліся зацікавіць, усімі магчымымі сродкамі даказаць будучым навучэнцам і студэнтам, што менавіта іх навучальная ўстанова – самая прыдатная і для вучобы, і для раскрыцця свайго творчага патэнцыялу, што менавіта прафесіі, якім навучае іх універсітэт ці каледж, – самыя запатрабаваныя і прэстыжныя на сучасным рынку працы.

Лепш за ўсё гэтую інфармацыю даносілі ўчарашнія школьнікі, а сёння навучэнцы гэтых устаноў.
Так, Гарадоцкі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж набраў нямала бонусаў у вачах шумілінскіх вучняў дзякуючы маладым задорным хлопцам і дзяўчатам, якія да інфармацыі і медыясуправаджэння дадалі ўсе магчымыя жанры мастацкай самадзейнасці, пераконваючы, што вучоба ў Гарадку – надзвычай разумны і дальнабачны крок.
Для зручнасці работа раённага дня прафарыентацыі праходзіла секцыйна: у адной секцыі сустрэча будучых студэнтаў была наладжана з прадстаўнікамі ВНУ; у другой – з прадстаўнікамі ўстаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Думаецца, многім гэта мерапрыемства дапамагло канчаткова вызначыцца са сваёй будучай прафесіяй.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №24 ад 26.03.2019 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выпускнікі школ – на парозе жыццёвага выбару. Перад адказным выбарам Выбар прафесіі – вельмі сур’ёзны этап у жыцці кожнага маладога чалавека, важны і для саміх...
 
 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика