Медыкі Кіраўшчыны прымалі віншаванні. 21.by

Медыкі Кіраўшчыны прымалі віншаванні

18.06.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У мінулую пятніцу са сцэны раённага Дома культуры гучалі шматлікія віншаванні і словы ўдзячнасці медыкам раёна, прычына таму — прафесійнае свята людзей у белых халатах. Трэба адзначыць, што наладжаваць канцэртную праграму напярэдадні Дня медыцынскіх работнікаў для калектыву райбальніцы стала ўжо добрай традыцыяй. Вось і на гэты раз, яны зноў прадэманстравалі, што ўмеюць не толькі старанна працаваць, а і могуць стварыць свята не толькі для сябе, але і для ўсіх хто побач, і падарыць часцінку сваёй душы праз песні і танцы, праз гумар і самадзейныя нумары.

Выказаць словы ўдзяч­насці і павагі прадстаўнікам адной з самых высакародных прафесій завіталі першы намеснік старшыні райвыканкама — начальнік райсельгасхарчу Аляксандр Сухадольскі, старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская.
Звяртаючыся да прысутных у зале медыкаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава адзначыла, што клопат пра здароўе насельніцтва, папярэджванне захворванняў, вяртанне хворых да паўнацэннага жыцця — усё гэта надае асаблівы статус тым, хто звязаў жыццё з медыцынай.
Па яе словах, медработнік — гэта не проста прафесія, а штодзённая і складаная праца. Часам пацыенты прыходзяць не толькі з фізічным болем, але і з душэўным. І тады ўрачы, медсёстры выступаюць яшчэ і ў ролі псіхолагаў, дапамагаючы чалавеку атрымаць на­дзею на выздараўленне. Галоўнай справай свайго жыцця медыцынскія работнікі нашага раёна абралі складаную, але такую неабходную і высакародную місію. У гэтай прафесіі не бывае выпадковых людзей, яна для моцных духам, з чулым сэрцам і добрай душой, адзначыла Галіна Слабоднікава.
Шэрагу медыцынскіх работнікаў старшыня райсавета ўручыла заслужаныя ўзнагароды. Так, Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу быў узнагароджаны загадчык раённай паліклінікі Алег Дворкін. Ганаровую грамату райвыканкама ўручылі медсястры Ліліі Масюковіч. Падзячным пісьмом райсавета дэпутатаў была адзначана медсястра Ірына Сычэўская. Па­дзячнымі пісьмамі райвыканкама медсястра Ірына Бяляўская і урач-педыятр Валянціна Шэвялёва.
Самыя шчырыя віншаванні ў адрас калектыву выказала в.а. галоўнага ўрача райбальніцы Жанна Афонькіна.
Кіраўнік установы ўручыла Ганаровую грамату галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама і абкама абкама прафсаюза работнікаў аховы здароўя ўрачу УЗІ-дыягностыкі Тамары Грыгорчык, грашовую прэмію — медсястры Наталлі Хахловай.
Словы прызнання, павагі, захаплення гучалі ў адрас ветэранаў медыцыны, тых,хто аддаў сістэме аховы здароўя раёна дзесяцігоддзі, хто і днём, і ноччу аказваў і аказвае дапамогу, каму яна патрэбна. Многія і сёння ў страі.
У гэты вечар са сцэны ліліся песні, гучалі сардэчныя пажаданні, у зале панавала атмасфера ўрачыстасці і свята, якую стваралі для сябе і ўсіх прысутных медыкі раёна.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.


















 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінулую пятніцу са сцэны раённага Дома культуры гучалі шматлікія віншаванні і словы ўдзячнасці медыкам раёна, прычына таму — прафесійнае свята людзей у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика