Галоўнае — захаваць сям’ю. 21.by

Галоўнае — захаваць сям’ю

12.01.2018 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

14 студзеня спаўняецца 100 гадоў з дня ўтварэння камісіі па справах непаўналетніх. Чым займаюцца члены камісіі, якія ў іх задачы, функцыі, як дапамагаюць “складаным” сем’ям… Аб гэтым напярэдадні юбілею мы пагутарылі з намеснікам старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Святланай Іванаўнай БОНДАР.

­ Святлана Іванаўна, давайце звернемся да вытокаў стварэння камісіі. З чаго ўсё пачалося?

­ Маштабныя сацыяльныя хваляванні ў пачатку мінулага стагоддзя прывялі да таго, што з’явілася вялікая колькасць беспрытульных дзяцей. Менавіта тады было вырашана стварыць спецыяльныя органы, якія б кантралявалі непаўналетніх. Згодна з Дэкрэтам ад 14 студзеня 1918 года была заснавана камі­сія па справах непаўналетніх. Бясспрэчна, яна запатрабавана і ў цяперашні час. Пастаянна ўдасканальвае сваю дзейнасць.

­ Што сабой уяўляе камісія сёння?

­ Гэта калегіяльны орган, які стаіць на абароне правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх, што знаходзяцца ў небяспечных умовах. Наша камісія складаецца з 11 чалавек. Узначальвае яе з 2010 года намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір  Міхайлавіч Навіцкі. У склад камі­сіі ўваходзяць кіраўнікі арга­нізацый і прадпрыемстваў раё­на і іх намеснікі: выконваючы абавязкі начальніка інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Аляксей Васільевіч Крывянкоў, намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік сектара занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Святлана Уладзіміраўна Сайкоўская, дырэктар ТЦСАН Валянціна Іванаўна Крыўцова, намеснік  галоўнага  ўрача УАЗ  “Бярэзінская  ЦРБ”  Таццяна Мікалаеўна Ермакова, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Аляксандраўна Жукоўская, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна Аляксандраўна Сакалоўская,  начальнік  РАНС Мікалай Віктаравіч Андрыевіч, педагог­псіхолаг сацыяльна­педагагічнага цэнтра Людміла Вікенцьеўна Аўчарэнка, сацыяльны педагог сацыяльна­педагагічнага цэнтра Таццяна Уладзіміраўна Несцяровіч. Запрашаем  на  пасяджэнні і прадстаўнікоў  пракуратуры,

урача­нарколага, дырэктараў школ, дзе вучацца непаў­налетнія, кіраўнікоў аргані­зацый, дзе працуюць бацькі, старшынь сельскіх Саветаў і іншых людзей, якія могуць дапамагчы разабрацца ў той або іншай  справе.  Напрыклад, у  2017 годзе  прайшло 24 пася­джэнні,  у  тым ліку ­ 1 выязное. Але работа камісіі, вядома ж, не абмяжоўваецца пасяджэннямі: мы  пастаянна  наведваем  праблемныя сем’і ў межах рэйдаў, акцый,  комплексных  праграм.

Наша галоўная задача – захаваць  сям’ю,  дапамагчы  бацькам справіцца з цяжкасцямі, абараніць дзяцей ад злачынстваў. Таму ажыццяўляем меры па абароне, аднаўленні i рэалiзацыi правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх, выяўленні і ліквідацыі прычын і ўмоў, што садзейнiчаюць безнагляднасцi, здзяйсненню непаўналетнімі правапарушэнняў.  Зацвярджаем і  кантралюем  выкананне  міжведамасных  планаў  абароны правоў  і  законных  інтарэсаў непаўналетніх. Займаемся выха­ваўчай і прафілактычнай работай, кантралюем дзяцей, з якімі праводзіцца індывідуальная прафілактычная  работа   ў  інспекцыі па справах непаў­налетніх Бярэзінскага РАУС. Вядома ж, разглядаем справы аб адміністрацыйных правапарушэннях (за мінулы год разгледжана ­ 97) у адносінах да непаўналетніх і іх законных прадстаўнікоў.

­ Як Вы лічыце, хто вінаваты ў злачынствах і правапарушэннях, учыненых падлеткамі?

­ Ад няшчасця не застрахаваны ніхто. Таксама нельга сказаць, што на дрэнныя ўчынкі здольныя толькі дзеці бязладных бацькоў. І ў добрых сем’ях можа здарыцца ўсялякае. Чаму падлеткі ідуць супраць закона, сказаць адназначна цяжка. Сёння ў іх іншыя ідэалы. Як іх вучыць дабрыні, калі амаль у кожным фільме бачым, як можна лёгка абагаціцца ў выніку здрады? Мы сцвярджаем: асновы выхавання закладваюцца ў сям’і. Менавіта сям’я ­ усяму пачатак. Настаўнікі бачаць дзіця, калі яно прыходзіць у школу. Безумоўна, у пэўных выпадках нясуць адказнасць і яны. Але найперш дзяцей павінны кантраляваць бацькі, калі не хочуць выхаваць  асобу  з  асацыяльнымі паводзінамі.

­ Раскажыце,  калі ласка, колькі дзяцей маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне ў нашым раёне?

­ Па стане на 1 студзеня гэта 11 непаў­налетніх з 5 сем’яў, у дачыненні да якіх рэалізуецца  план абароны правоў і законных  інтарэсаў дзяцей, зацверджа­ны  старшынёй  райвыканкама.  А  знята  з  уліку  13  непаўналетніх.

­ Дэкрэт №18  Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь стаў важным “інструментам” у барацьбе з сямейнай нядобранадзейнасцю. Раскажыце, як ён дапамагаў рабоце камісіі?

­ Дзякуючы гэтаму Дэкрэту мы можам захаваць сям’ю. Да яго прыняцця пры выяўленні непаўналетніх, якія знаходзіліся ў сацыяльна­небяспечным становішчы, справы адразу ж накіроўваліся ў суд, дзе вырашалася пытанне аб пазбаўленні бацькоў іх правоў на дзяцей. Зараз жа ў бацькоў з’явілася магчымасць выправіць сітуацыю. Для гэтага ім прадастаўляецца тэрмін да шасці месяцаў, пакуль іх дзеці знаходзяцца ў дзіцячым сацыяльным прытулку ці доме дзіцяці. Калі за гэты час мамы і таты працаўладкоўваюцца, праходзяць лячэнне, напрыклад, ад алкагольнай залежнасці, ствараюць належныя ўмовы для жыцця і выхавання сына ці дачкі, дзеці па рашэнні камісіі зноў вяртаюцца ў біялагічныя сем’і.

­ Калі бацькі не становяцца на шлях выпраўлення, дзяцей забіраюць з сям’і?

­ Так!  За  мінулы  год  адабрана 17 дзяцей з 18 сем’яў. Зразумела, не ўсё так проста ў гэтым пытанні, паколькі за лічбамі – лёсы людзей: як непаўналетніх, так і дарослых. Бацькам, якія страцілі дзяцей, неабходна разумець: адабранне дзяцей з сям’і ­ гэта не прысуд, бацькі могуць выправіць становішча, адумацца. І толькі ў выпадках, калі прычыны няшчасця не ліквідаваны, камісіяй прымаецца рашэнне аб накіраванні справы ў суд аб пазбаўленні бацькоўскіх правоў. Хочацца звярнуцца да бацькоў: ніхто не зможа так выхаваць дзіця, даць яму столькі любові і клопату, як вы. І, памятайце, з любой сітуацыі – ёсць выхад. Галоўнае – велізарнае жаданне змяніць сітуацыю. І гэта, сапраўды, не проста  прыгожыя  словы. Як пачаць жыццё з чыстага аркуша, перамагчы ўсё, каб быць зноў разам з дачкой, не па чутках ведае, напрыклад, Таццяна Аляксандраўна Рахманька.  Ёй у бліжэйшы час вернуць дачку Вікторыю, якую “страціла” амаль шэсць месяцаў таму. Але яна не апусціла рукі, не здалася… Хадзіла на кансультацыі да ўрача­нарколага, ішла на кантакт з членамі камісіі, уладкавалася на працу – выконвала ўсе патрабаванні. Стала зноў прыгожай, прывабнай, маладой матуляй, якая можа паказаць станоўчы прыклад сваёй крывіначцы. І сям’я хутка аб’яднаецца. Вядома ж, хочацца, каб такіх гісторый было як мага больш.

Членам камісіі жадаю быць церпялівымі, заўсёды імкнуцца дапамагчы сем’ям, якія збочылі з правільнага шляху, вярнуцца да нармальнага ладу жыцця.

Юлія БУКЕЛЬ.

Фота аўтара.

VN:F [1.9.9_1125]
please wait...
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.9_1125]
Rating: 0 (from 0 votes)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
14 студзеня спаўняецца 100 гадоў з дня ўтварэння камісіі па справах непаўналетніх. Чым займаюцца члены камісіі, якія ў іх задачы, функцыі, як дапамагаюць “складаным”...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика