У «падарожжа» з казачнымі героямі. 21.by

 У «падарожжа» з казачнымі героямі

16.01.2018 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Новы год, Ражство… Эх, на жаль, святы праляцелі вельмі хутка. Але ж, пагадзіцеся, святочны настрой павінен быць у нас кожны дзень.

І, вядома, прыемныя моманты, якія раз­малёўваюць жыццё ў каляровыя фарбы, ад якіх атрымліваеш велізарную колькасць станоўчых эмоцый. У мінулы чацвер у пачатковай школе горада прайшоў навагодні ранішнік для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.


Арганізавалі гэтае забаў­ляльнае мерапрыемства для дзяцей Бярэзінскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Танцавалі, спявалі, расказвалі гумарыстычныя гісторыі, загадвалі загадкі для прысутных таленавітыя вучні пачатковай школы. Усе “адправіліся” ў захапляльнае падарожжа да навагодняй ёлкі, да Дзядулі Мароза і Снягуркі. Вядома ж, падчас такога не­звычайнага падарожжа трап­ляліся і чэрці, і Шапакляк, і Кашчэй, і кот Базіліа і ліса Аліса… І нарэшце – сустрэча з Дзядулем Марозам і Снягуркай. Усе з задавальненнем вадзілі карагоды, танцавалі, адгадва­лі загадкі, рабілі здымкі на памяць з казачнымі героямі… Дзяцей чакалі і сюрпрызы – салодкія падарункі ад індывідуальнага прадпрымальніка Алега Ку­піча. Дарэчы, Дзядуля Мароз са Снягуркай і Феечка (вядучая мерапрыемства) атрымалі падарункі ад Бярэзінскай раённай арганізацыі “Белая Русь”. Іх уручыла загадчыца дзённага аддзялення для інвалідаў ТЦСАН Алена Валер’еўна Варановіч.

Святочнае “падарожжа” атрымалася цёплым, душэўным і, сапраўды, казачным. Хочацца, каб такіх мерапрыемстваў было як мага больш.

 

Юлія БУКЕЛЬ.

VN:F [1.9.9_1125]
please wait...
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.9_1125]
Rating: 0 (from 0 votes)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новы год, Ражство… Эх, на жаль, святы праляцелі вельмі хутка. Але ж, пагадзіцеся, святочны настрой павінен быць у нас кожны дзень. І, вядома, прыемныя моманты, якія...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика