Чырвоны колер. 21.by

Чырвоны колер

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Звязда

Найбольш значныя этапы ў жыцці чалавека (нараджэнне — вяселле — смерць) суправаджаюцца складанымі і працяглымі па часе рытуальна-абрадавымі комплексамі, структура якіх мае амбівалентны (адначасова звернуты ў мінулае і ў будучыню) характар. З аднаго боку, яны канстатуюць факт "смерці" чалавека ў яго папярэднім сацыяльным статусе, а з другога — выкананне пэўнага рытуалу дазваляе яго ўдзельніку выйсці з пераходнай зоны (зоны смерці-перараджэння) і атрымаць прынцыпова іншы грамадскі статус.

Прывядзём толькі некаторыя прыклады ўзаемаспалучэння або рытуальнага супрацьпастаўлення атрыбутаў чырвонага колеру з атрыбутамі белага колеру.

 Пасля першага рытуальнага купання дзіця туга спавівалі ў белае, а затым перавязвалі чырвоным паскам (адмысловым саматканым поясам, які перадаваўся ад пакалення да пакалення і зноў-такі выконваў ролю паяднання сям'і і найперш — дзетак).

 Адным з галоўных атрыбутаў беларускага вясельнага абраду быў каравай, які сімвалізаваў жыццесцвярджальнае радавое адзінства, пачатак новага жыццёвага цыкла ў бясконцым радаводным ланцужку. Вясельныя песні, што гучалі падчас прыгатавання каравая і асабліва ў той момант, калі яго даставалі з печы, засяроджвалі ўвагу на ідэалізаванай характарыстыцы жанчын-каравайніц; далей у адпаведнасці з прынцыпам псіхалагічнага паралелізму гэтыя ж якасці пераносіліся на каравай, які быццам бы мадэляваў і праграмаваў шкалу каштоўнасцяў і духоўную арыентацыю мікракосмасу будучай сям'і. Часцей за ўсё асноўным колерам, які характарызаваў сэнсава-змястоўны аспект каравая, быў чырвоны.

 На Палессі захавалася старажытная форма ўпрыгожвання каравая "шышачкамі" (сімвалам эратычнага пачатку і адначасова элементам вянчання мадэлі сусвету), а зверху яшчэ і чырвонымі стужкамі. У Беларусі найбольш распаўсюджаным быў трохузроўневы каравай, ніжняя, самая шырокая частка якога сімвалізавала род, сярэдняя (меншая) — сям'ю. Завяршалася кампазіцыя каравая парай "галубкоў" (сімвал маладых), павернутых адзін да аднаго, дзюбачкай да дзюбачкі. Гэтыя птушачкі таксама перавязваліся чырвонымі стужкамі (васьмёркай — знакам вечнасці, бясконцасці).

 Калі пачыналі дзяліць каравай і адорваць маладых адзеннем, палатном, бялізнай, грашамі і жывёлай, у некаторых мясцовасцях першай да маладых падыходзіла маці і дарыла чырвоны андарак.

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Найбольш значныя этапы ў жыцці чалавека (нараджэнне — вяселле — смерць) суправаджаюцца складанымі і працяглымі па часе рытуальна-абрадавымі комплексамі,...
 
 
 


Архив (Новости Общества)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика