Алесь Дубрович -- поэт, родившийся на Глубоччине. 21.by

Алесь Дубрович -- поэт, родившийся на Глубоччине

02.08.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларускі паэт, удзельнік вызваленчага руху Алесь Дубровіч (сапраўднае прозвішча – Рэдзька Аляксей Рыгоравіч) нарадзіўся ў 1910 г. у в. Каралевічы Дзісенскага павета Віленскай губерні, цяпер Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Рана пачаў прымаць удзел у рэвалюцыйнай барацьбе. У 1933 г. быў удзельнікам I нелегальнага з’езда пісьменнікаў, які стварыў літаратурны фронт сялянска-рабочых пісьменнікаў Заходняй Беларусі.

Друкавацца Аляксей Рэдзька (псеўданім Алесь Дубровіч ён узяў у 1936 г.) пачаў у 1928 г. у прагрэсіўнай газеце «Доля працы». Творчая дзейнасць А. Рэдзькі непарыўна звязана з вызваленчай барацьбой у Заходняй Беларусі. У сваім паэтычным крэда -- вершы «Мы» сцвярджаў: «Натхненне нашае ў змаганні за шчасце новага жыцця».
У 1934 г. у часопісе «Літаратурная старонка», які быў легальным камуністычным выданнем у Вільні і вакол яго гуртаваліся рэвалюцыйна настроеныя літаратары, надрукавана «Дэкларацыя трупы паэтаў да ўcix пісьменнікаў Заходняй Беларусі». У гэтую трупу ўваходзіў i А. Рэдзька, які таксама падпісаў дэкларацыю, за што неўзабаве быў арыштаваны польскай уладай i асуджаны. Два з паловай гады ён правёў у Віленскай турме на Лукішках. Палітвязні мелі свой рукапісны часопіс «Краты», дзе змяшчаў свае творы i А. Рэдзька. Пасля судовага працэсу ў 1936 г. выйшаў на свабоду, фактычна адбыўшы пакаранне да суда.
У 1936-1939 гг. друкуецца пад псеўданімам А. Дубровіч у заходнебеларускіх перыядычных выданнях: «Беларускі летапіс», «Калоссе». Яго вершы мелі выразную сацыяльную афарбоўку, клікалі да вызвалення роднага краю з-пад уціску. Ён марыў пра «сінязорны край», які параўноўваў з «хмарамі, з атарамі», а ў вершы пра абавязак паэта заклікаў яго быць «прарокам яснейшых дзён». Максім Танк, які быў рэдактарам літаратурнага аддзела «Беларускага летапісу», вылучаў вершы А. Дубровіча як досыць яркія i арыгінальныя.
Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР А. Дубровіч працаваў у валасным рабоча-сялянскім камітэце, выбіраўся старшынёй сельсавета, быў дэлегатам народнага сходу ў Беластоку (1939 г.). Перад Вялікай Айчыннай вайной А. Дубровіч працаваў у Вілейскай раённай газеце, змяшчаў там вершы, нарысы. Падчас вайны вёў падпольную работу ў родных мясцінах на Глыбоччыне, трымаў сувязь з партызанамі. У пачатку лістапада 1942 г. гітлераўскія акупанты арыштавалі групу падпольшчыкаў, сярод ix быў i Алесь Дубровіч. Паэт быў расстраляны разам з роднымі каля вёскі Галубічы.
Перазахаваны на могілках  вёскі Каралевічы. На месцы расстрэлу пастаўлены помнік.


Автор: Обработала Елена Хайновская

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускі паэт, удзельнік вызваленчага руху Алесь Дубровіч (сапраўднае прозвішча – Рэдзька Аляксей Рыгоравіч) нарадзіўся ў 1910 г. у в. Каралевічы Дзісенскага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика