Калыханка для мамы. У Ляхавічах цёпла і сардэчна віншавалі мам. 21.by

Калыханка для мамы. У Ляхавічах цёпла і сардэчна віншавалі мам

17.10.2017 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Старшыня раённага Савета дэпутатаў Яўгеній Юрлевіч уручыў ордэн Маці Кацярыне Гарыбян.

Мінулая субота, нягледзячы на не самае святочнае надвор’е, усё ж  была вельмі цёплай, неверагодна светлай і сонечнай. Ад шчырых слоў і віншаванняў, падзякі самым родным – нашым мамам – гэты кастрычніцкі дзень стаў яркім і запамінальным.
У пятніцу ў гарадскім Доме культуры адбыліся ўрачыстасці з нагоды Дня маці. Сардэчна павіншаваў усіх мам, бабуль і прабабуль з надыходзячым святам старшыня раённага Савета дэпутатаў Яўгеній Юрлевіч. Ён гаварыў пра вялікае шчасце, адпаведную адказнасць і безупынную працу – быць маці. Асобныя словы падзякі прагучалі ў адрас тых жанчын, якія акружылі ўвагай і клопатам прыёмных дзяцей, зямлячкам, якія паспяхова спалучаюць мацярынскія абавязкі з актыўным удзелам у працоўным, грамадскім і палітычным жыцці.
Дзяржава падтрымлівае сям’ю, шануе і дапамагае. У Ляхавіцкім раёне з пачатку года за прызначэннем сямейнага капіталу звярнулася 61 сям’я. Ордэнам Маці ўзнагароджаны 25 мнагадзетных зямлячак.
А для сям’і Гарыбян, пра якую «ЛВ» расказваў у мінулым нумары, урачыстасці ў пятніцу былі асаблівымі: Кацярыне Гарыбян уручаны ордэн Маці. Гэту ганаровую місію выканаў кіраўнік дэпутацкага корпуса раёна Яўгеній Юрлевіч.
А потым быў канцэрт з мноствам сюрпрызаў і прыемных нечаканасцяў. Цёплыя віншаванні адрасавалі матулям і бабулям самыя маленькія жыхары раёна – з пяшчотай і дзіцячай непасрэднасцю. Музычныя падарункі прымалі нашы зямлячкі ад калектываў мастацкай самадзейнасці раёна, ад гурткоўцаў цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Танцавальную віншавальную паштоўку падрыхтавалі выхаванцы харэаграфічнага аддзялення школы мастацтваў.
Гучнымі апладысментамі суправаджаўся кожны нумар святочнай праграмы, і ад шчымлівай шчырасці на вачах матуль – слёзы… канешне, радасці.
Свята разгарнулася і па-за межамі канцэртнай залы. Выстава-продаж творчых работ навучэнцаў ЦДАДіМ, вучэбнай бізнес-кампаніі Жарабковіцкай СШ прыцягнулі ўвагу: было на што паглядзець і што набыць на памяць пра гэта кастрычніцкае свята.
Маргарыта КУХТА.
Фота аўтара.





























































 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінулая субота, нягледзячы на не самае святочнае надвор’е, усё ж  была вельмі цёплай, неверагодна светлай і сонечнай. Ад шчырых слоў і віншаванняў, падзякі самым...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика