Отец и сын Мандруки работают в Докшицком райотделе охраны. 21.by

Отец и сын Мандруки работают в Докшицком райотделе охраны

Размер текста:
A
A
A

Отец и сын Мандруки работают в Докшицком райотделе охраны
Большасць жыхароў нашага раёна ведае міліцыянера ўзвода міліцыі прапаршчыка Валерыя Мандрука, што называецца, у твар, і гэта не беспадстаўна. Справа ў тым, што дысцыплінаваны і разам з тым добразычлівы міліцыянер вось ужо дзесяць гадоў заступае на ахову грамадскага парадку, каб першым сустракаць тых, хто наведвае раённы выканаўчы камітэт.
У райаддзеле Дэпартамента аховы зазначаюць, што для выканання абавязкаў міліцыянера на стацыянарным посце аховы патрэбен чалавек асаблівага складу характару, з вялікім вопытам работы і веданнем чалавечай псіхалогіі. Неабходна сустрэць людзей, карэктна даведацца пра мэту візіту, падказаць, куды звяртацца, зрабіць запісы, пры гэтым сачыць за маніторам відэаназірання, дзе ўвесь аб’ект як на далоні, да таго ж, ёсць свае спецыфічныя моманты, калі дакладнасць работы сістэмы аховы правяраюць дзяжурныя пульта кіравання і гэтак далей. А яшчэ міліцыянер не мае права ні на хвіліну пакінуць свой пост, прамарудзіць, парушыць прыняты парадак працы сістэмы аховы і, галоўнае, павінен паспець прадухіліць усе правакацыйныя фактары, калі такія будуць мець месца.
Валерый Мандрук у ахове з 1995 года. Нягледзячы на тое, што за плячыма ў хлопца з Грабучага была служба ў арміі на афганскай мяжы і вялікае жаданне стаць міліцыянерам, зрабіць гэтага было не так проста. Кандыдату трэба было прайсці вельмі складаны адбор. Але ў мэтанакіраванага маладога чалавека ўсё атрымалася. Служба ў органах унутраных спраў заўсёды была гарантам упэўненасці ў заўтрашнім дні, дастойнага заробку і грамадскай павагі. Валерый Мандрук пачынаў працаваць міліцыянерам у ахове санаторыя “Баравое”, быў малодшым інспектарам спецыяльнай групы ўзвода міліцыі.
Сёлетні год асаблівы для сям’і Мандрукоў. Старэйшы сын, а выхоўваюць Валерый і Аксана траіх дзяцей, следам за бацькам пасля заканчэння Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі і паўгадавой дадатковай падрыхтоўкі таксама прыйшоў на службу ў ахову. У канцы сакавіка міліцыянер групы затрымання Эдуард Мандрук атрымаў сваё першае званне малодшага сяржанта.
– Як гэта, служыць разам з бацькам? – пытаемся ў малодшага прадстаўніка міліцэйскай дынастыі.
– Татаў позірк лепш за ўстаўныя патрабаванні прымушае быць адказным, вытрыманым і адпавядаць званню міліцыянера.
Пачуўшы гэтыя словы сына, Валерый ціхенька ўсміхаецца ў вусы і кажа:
– Мы — старая гвардыя, добра ведаем, як адносіцца да службы, так што глядзіце, маладыя, не падвядзіце бацькоў.

Тэкст і фота Наталлі НАВІЦКАЙ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Большасць жыхароў нашага раёна ведае міліцыянера ўзвода міліцыі прапаршчыка Валерыя Мандрука, што называецца, у твар, і гэта не беспадстаўна. Справа
 
 
 


Архив (Новости Общества)

21.by в социальных сетях


© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика