Пад творчым крылом “Белай Русі”. 21.by

Пад творчым крылом “Белай Русі”

24.05.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

article3967.jpg

На базе рэдакцыі раённай газеты “Івацэвіцкі веснік” адбылося ўзнагародж-
ванне ўдзельнікаў і пераможцаў раённага этапа конкурсу “Залатое пяро “Белай Русі”-2018”.

Цырымонія ўзнагароджвання прайшла ва ўрачыстай абстаноўцы. Да ўдзельнікаў конкурсу ў гэты дзень звярнуліся галоўны рэдактар раённай газеты “Івацэвіцкі веснік”, старшыня журы Аляксандра Джэжора і старшыня Івацэвіцкай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Дзяніс Пакалюк.

Як адзначылі выступоўцы, з кожным годам конкурс набірае папулярнасць сярод моладзі і, што немалаважна, павышаецца ўзровень падрыхтоўкі творчых работ. А гэта значыць, што сярод маладых людзей многа таленавітых і творчых асоб.

На жаль, не ўсе дыпламанты змаглі прыехаць у гэты дзень, іх Дыпломы і падарункі ім перададуць іх родзічы, якія прынялі ўдзел у мерапрыемстве. Многія прыйшлі ў рэдакцыю з групай падтрымкі: маці і сястрычкі шчыра  віншавалі дзяўчат  і далучыліся да агульнага дзейства.  

Пераможцы  і ўсе ўдзельнікі раённага этапа атрымалі Дыпломы і  падарункі ад Івацэвіцкай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” і рэдакцыі раённай газеты “Івацэвіцкі веснік”.

Нагадаем яшчэ раз імёны і прозвішчы ўзнагароджаных: Кацярына Мархель, студэнтка  Мінскага  лінгвістычнага ўніверсітэта; Святлана Варламава, навучэнка Быценскай СШ; Ганна Ільяшэвіч, карэспандэнт раённай газеты “Івацэвіцкі веснік”; Анастасія  Ляўчук, навучэнка СШ №1 г. Івацэвічы; Дзіяна Пытляк, навучэнка СШ №3 г. Івацэвічы; Алена Саўчук, урач стаматолаг-тэрапеўт стаматалагічнага аддзялення УАЗ “Івацэвіцкая ЦРБ”; Ірына Волк, навучэнка ліцэя Івацэвіцкага раёна; Аліна Савіцкая, студэнтка БДУ.

Прыемна адзаначыць, што творчая работа аднаго з пераможцаў раённага  конкурсу ўвайшла ў лік пераможцаў абласнога этапа. Так, творчая работа Ганны Ільяшэвіч “Сумленная журналістыка не састарэе ніколі” ў намінацыі “Медыя ІІІ тысячагоддзя” заняла  трэцяе месца ў абласным этапе конкурсу. Віншуем Ганну з поспехам  і зычым новых творчых перамог.

Дзяніс КАРПАЎ, фота Валерыя МІСКЕВІЧА.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 На базе рэдакцыі раённай газеты “Івацэвіцкі веснік” адбылося ўзнагароджванне ўдзельнікаў і пераможцаў раённага этапа конкурсу “Залатое пяро “Белай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика