Польшчай будуць кiраваць блiзняты Качыньскiя
Учора ў Польшчы завяршыўся афiцыйны падлiк галасоў на прэзiдэнцкiх выбарах, другi тур якiх прайшоў у нядзелю. На пасаду кiраўнiка дзяржавы прэтэндавалi два кандыдаты, якiя набралi больш за ўсiх галасоў выбаршчыкаў падчас першага тура 9 кастрычнiка — Дональд Туск, лiдар правалiберальнай партыi «Грамадзянская платформа», i Лех Качыньскi, цяперашнi мэр Варшавы, кандыдат ад кансерватыўнай партыi «Права i справядлiвасць».
Як паведамiлi ў Дзяржаўнай выбарчай камiсii Польшчы, пасля апрацоўкi 91,35 працэнта бюлетэняў, Лех Качыньскi атрымаў 54,47 працэнта галасоў выбаршчыкаў. Яго сапернiк Дональд Туск — 45,53 працэнта. Паводле iнфармацыi выбаркама, яўка склала 50,91 працэнта. Такiм чынам, новым прэзiдэнтам Польшчы тэрмiнам на пяць гадоў стаў Лех Качыньскi. Гэта двайная перамога братоў-блiзнят — Леха Качыньскага i яго брата Яраслава, кiраўнiка партыi «Права i справядлiвасць», якая перамагла на вераснёўскiх парламенцкiх выбарах. Вынiкi выбараў сведчаць пра значнае зрушэнне Польшчы, самай вялiкай краiны Еўрасаюза, управа. Хоць абодва кандыдаты прадстаўлялi правацэнтрысцкiя партыi, iх падыходы рэзка адрознiвалiся адзiн ад аднаго. Качыньскi выступае за традыцыйныя каталiцкiя каштоўнасцi i сацыяльна арыентаваную дзяржаву. Туск — энтузiяст свабоднага рынку. Ён таксама хацеў бы палепшыць адносiны з суседзямi — Германiяй i Расiяй.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў Польшчы завяршыўся афiцыйны падлiк галасоў на прэзiдэнцкiх выбарах, другi тур якiх прайшоў у нядзелю
|
|