У Кенii ўчынены два тэракты супраць iзраiльцян
У вынiку тэракта ў атэлi Mombasa Paradise забiты 11 чалавек, паведамляе Reuters. Сярод загiнуўшых 6 кенiйцаў, двое iзраiльцян i тры тэрарысты-камiкадзе.
Ранiцай у атэль прыбыла група iзраiльскiх турыстаў у складзе 140 чалавек. Як паведамiў прадстаўнiк кенiйскага ўрада, iзраiльцяне выходзiлi з аўтобусаў, а частка з iх ужо праходзiла рэгiстрацыю, калi аўтамабiль, якi быў начынены ўзрыўчаткай, пратаранiў уваходныя дзверы, уехаў у будынак i ўзарваўся. Амаль адначасова з гэтым паступiлi паведамленнi аб абстрэле iзраiльскага авiялайнера ў небе Кенii. Па самалёту былi выпушчаны дзве ракеты, аднак нiводная з iх не дасягнула цэлi. Авiялайнер чартэрнай кампанii выконваў рэйс з Мамбасы ў Тэль-Авiў i быў абстраляны хутка пасля ўзлёту. На борце самалёта знаходзiлiся 270 пасажыраў i 10 членаў экiпажа. Паводле папярэднiх даных, некалькi асколкаў ад ракет трапiлi ў корпус самалёта. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вынiку тэракта ў атэлi Mombasa Paradise забiты 11 чалавек, паведамляе Reuters. Сярод загiнуўшых 6 кенiйцаў, двое iзраiльцян i тры тэрарысты-камiкадз
|
|