Куды iдуць грошы ад консульскiх збораў?
Леанiд ТУГАРЫН
На гэта пытанне на прэс-канферэнцыi адказаў намеснiк мiнiстра замежных спраў Аляксандр Герасiменка. Консульская служба Беларусi прадстаўлена ў 47 краiнах свету, дзе працуюць 53 нашыя замежныя ўстановы. Толькi на працягу першага паўгоддзя консулы выдалi амаль 130.000 вiз, аформiлi больш чым 2200 пашпартоў грамадзян Рэспублiкi Беларусь i амаль 2000 пасведчанняў на вяртанне ў краiну. Супрацоўнiкi консульства таксама прынялi за гэты час 139.000 грамадзян. Сёння на консульскiм улiку ў замежных установах рэспублiкi стаiць больш за 20 тысяч беларусаў.
Консульскiя зборы — адна з крынiц паступленняў валюты ў бюджэт краiны. За першае паўгоддзе было пералiчана 5,7 млн долараў ЗША. Тэмпы росту гэтых паступленняў вышэй за мiнулагоднiя. Дзякуючы iм на 60 працэнтаў фiнансуюцца пасольствы Беларусi за мяжой.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На гэта пытанне на прэс-канферэнцыi адказаў намеснiк мiнiстра замежных спраў Аляксандр Герасiменка
|
|