21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дык калi лепш садзiць пладовыя дрэвы?

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

САД ВАШАЙ МАРЫ

Раздзел вядзе намеснiк дырэктара БелНДI пладаводства, кандыдат сельскагаспадарчых навук Надзея КАПIЧНIКАВА

Ва ўмовах Беларусi яблыню i грушу можна высаджваць i вясной, i ўвосень. Праўда, усё ж лепшыя вынiкi дае веснавая пасадка, якую трэба правесцi ў трэцяй дэкадзе красавiка — першай дэкадзе мая, асеннюю — да замярзання глебы (у першай палове кастрычнiка).

Вiшнi, чарэшнi, слiвы лепш садзiць ранняй вясной, да набухання пупышак. Пры больш позняй пасадцы можа абламацца вялiкая колькасць пупышак, бо ў костачкавых парод набухлыя пупышкi звязаны з парасткамi вельмi нетрывала. Пры асенняй пасадцы саджанцы могуць падмерзнуць цi зусiм вымерзнуць у суровую зiму. Таму, калi саджанцы вы набылi ўвосень, iх можна захаваць да вясны. Часцей за ўсё iх прыкопваюць у яме ў нахiленым становiшчы, верхняй часткай саджанцаў на поўдзень, засыпаўшы зямлёй увесь штамб. Зiмой абавязкова адкрытую частку саджанцаў трэба засыпаць снегам.

Перад пасадкай у саджанцаў пладовых парод трэба ўважлiва агледзець каранёвую сiстэму i надземную частку. Пры неабходнасцi абрэзаць зламаныя галiнкi, загнiлыя i хворыя канцы каранёў да здаровай часткi. Пры пасадцы глебу ля каранёў ушчыльнiць. Пасля пасадкi вакол дрэва робiцца лунка па памерах пасадачнай ямы i палiваецца з разлiку 2 вядры на раслiну. Затым глебу трэба замульчыраваць гноем, торфам цi сухой зямлёй.

Пры высокiм стаяннi грунтовых вод (блiжэй чым 1—1,5 м ад паверхнi глебы) пладовыя дрэвы можна высаджваць на ўзгорачкi цi земляныя валы вышынёй да 50 см i шырынёй да 1 м. Для гэтага паверхню перакапанай глебы выраўнаваць, саджанец прыставiць да калка, убiтага на месца пасадкi саджанца, i падвязаць яго так, каб каранi саджанца былi над глебай, а каранёвая шыйка — на 5—7 см вышэй узроўню будучага ўзгорка цi вала. Затым накiдаць глебу рыдлёўкай да дрэва так, каб каранi аказалiся раўнамерна размеркаванымi па ўзгорачку i закрытымi глебай. Пасля, як насыпалi ўзгорачак вакол пасаджанага дрэва, таксама зрабiце лунку, палiце i замульчыруйце.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ва ўмовах Беларусi яблыню i грушу можна высаджваць i вясной, i ўвосень. Праўда, усё ж лепшыя вынiкi дае веснавая пасадка, якую трэба правесцi ў трэцяй
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика