Народны каляндар
Жнiвень называюць i сабярыхай i назапасiхай, самым, вiдаць, багатым месяцам. А яшчэ жнiвень — месяц птушыных чарод.
15 жнiўня. У гэты дзень каталiцкiя вернiкi адзначаюць адно з найважнейшых свят — Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыi. У народзе гэта яшчэ i дзень Сцяпана-сенавала. Угоднiк гэты здаўна лiчыўся апекуном коней. Менавiта ў гэты дзень гаспадары паiлi коней праз серабро, разлiчваючы пры дапамозе такой працэдуры надаць iм больш сiлы i прыгажосцi, засцерагчы ад нападаў i наездаў нячыстай сiлы. Да гэтага часу на лугах адрастала атава — «другое сена». 16 жнiўня. Дзень Антона-вiхравея. Гаварылi, калi ў гэты дзень вецер з вiхрамi — чакай зiму снежную з мяцелiцамi. Якi Антон-вiхравей — такi i кастрычнiк. 17 жнiўня. Аўдоцця-малiнуха, цi, як яшчэ называлi яе, — сенагнойка. Калi на Аўдоццю дождж — пагнiе непрыбранае сена. Калi надвор’е ў гэты дзень добрае, то i лiстапад павiнен быць добрым. 19 жнiўня. Другi Спас. «Спас усяго прыпас» — кажуць у народзе. Самы вядомы i шануемы ў народзе яблычны Спас звязваўся з паспяваннем яблыкаў i асвячэннем iх у царкве. Спасаўскiмi яблыкамi надзялялi ўсiх бедных, пасылалi хворым. Тых, хто iгнараваў такое правiла, лiчылi недастойнымi павагi. Другi Спас — сустрэча восенi, першыя асянiны. Калi з першага Спаса пацiху адляталi ў вырай ластаўкi, жураўлi, то другi Спас лiчыўся днём адлёту буслоў. Калi ж буслы рыхтавалiся ў вырай за тыдзень да Спаса, гэта азначала, што зiма павiнна быць ранняя i марозная, а вясна больш цёплая; калi пасля Спаса — восень будзе цёплая, зiма позняя, а вясна халодная. З другога Спаса пачыналася сяўба азiмых. 21 жнiўня. Дзень Мiрона-ветрагона. У народзе казалi: «Мiроны-ветрагоны пыл па дарозе гоняць, па цёпламу лету стогнуць». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жнiвень называюць i сабярыхай i назапасiхай, самым, вiдаць, багатым месяцам. А яшчэ жнiвень — месяц птушыных чарод |
|