Перадэпiдэмiчным у адносiнах да грыпу перыядам называюць медыкi другую палавiну студзеня
Наталля Бягун, БЕЛТА.
Другую палавiну студзеня медыкi называюць перадэпiдэмiчным перыядам адносна вострых рэспiраторных захворванняў i, у прыватнасцi грыпу.
Цяпер санiтарна-эпiдэмiялагiчная служба рэспублiкi, паведамiў карэспандэнту БЕЛТА галоўны эпiдэмiёлаг Мiнiстэрства аховы здароўя Анатоль Кажамякiн, старанна вывучае ўмовы работы прадпрыемстваў, устаноў i транспарту ў зiмовы час. Правяраецца эфектыўнасць функцыянавання вентыляцыйных i абагравальных сiстэм, наяўнасць i дзеяздольнасць бактэрыцыдных i ультрафiялетавых лямпаў, а таксама магчымасць размясцiць у перыяд эпiдэмii iзалятары ў рабочых i студэнцкiх iнтэрнатах. Падрыхтоўку шпiтальнай базы праводзяць i лячэбныя ўстановы, а ў палiклiнiках рыхтуюцца да павелiчэння колькасцi хворых на прыёме. Бо, як адзначаюць спецыялiсты, у 10—15 працэнтаў з усiх, хто хварэе на ВРВI, у тым лiку i на грып, могуць быць ускладненнi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Другую палавiну студзеня медыкi называюць перадэпiдэмiчным перыядам адносна вострых рэспiраторных захворванняў i, у прыватнасцi грыпу.
|
|