21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Чалавек можа лятаць на крылах

25.08.2009 21:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр ПУКШАНСКI

ДЗIВАК- ЧАЛАВЕК

74-гадовы вiцебскi пенсiянер Георгiй Кудрашоў ведае, як ажыццявiць мару людзей лятаць на крылах.

Георгiй Аляксеевiч стварае т.зв. махалёт, якi дазволiць чалавеку лятаць з дапамогай крылаў, як гэта робяць птушкi. Георгiй Аляксеевiч падчас нашай размовы расказаў мне пра свае спробы атрымаць падтрымку ў рэалiзацыi свайго праекта. Спачатку сёлета ён атрымаў спецыяльны патэнт ад Нацыянальнага цэнтра iнтэлектуальнай дзейнасцi. Патэнт сведчыць аб тым, што пенсiянер мае iнтэлектуальную ўласнасць на стварэнне «птушыных крылаў» для чалавека.

Чаму i як лятаюць птушкi? Адказ на гэтае пытанне ведае гэты чалавек. Усё залежыць ад плошчы крыла i вагi птушкi. Той жа самы прынцып можа рэалiзоўвацца i ў чалавека. Ужо патэнт абараняе права Кудрашова на прывад для махалёту. «Але ж трэба штогод плацiць за абарону знаходкi», — расказвае нашаму аглядальнiку энтузiяст, — «штогод гэта больш за 10 тысяч рублёў, а калi не заплачу, хто пажадае, можа сказаць, што гэта ён прыдумаў».

Георгiй Кудрашоў пайшоў да мясцовых уладаў, каб дапамаглi прафiнансаваць рэалiзацыю праекта. Спачатку абяцалi дапамагчы, але ж не зрабiлi гэтага. «А колькi ж вам трэба грошай?» — пытаю я Кудрашова. Аказваецца, мара чалавецтва на выпрабавальным узроўнi каштуе усяго тысяч 500 беларускiх рублёў.

Чыноўнiкi не звярнулi ўвагу на тое, што ў Кудрашова ёсць вельмi сур’ёзныя афiцыйныя адказы. Iнстанцыi, якiя разглядалi заяўкi вiцяблянiна, прыйшлi да высновы, што ён, як кажуць, мае рацыю i стварае сапраўды навуковую ўстаноўку. Тым больш што Георгiй Аляксеевiч прачытаў у самых розных часопiсах, што сусветна вядомы аўкцыён «Сотбiс» заявiў аб тым, што выставiць на продаж першы ў свеце махалёт. Пачатковая цана продажу гэтай дзеючай машыны — мiнiмум 3 мiльёны долараў.

«А чаму ж менавiта гэты навуковы накiрунак зацiкавiў вас?», — пытаю я. Аказваецца, што яшчэ ў юнацтве ён захапляўся крыламi. Займаўся ў Вiцебскiм аэраклубе ДТСААФ. Ён быў там i парашутыстам, i планерыстам. Да пенсii больш як 30 гадоў працаваў канструктарам на вытворчым аб’яднаннi «Маналiт». Аўтар многiх тэхнiчных знаходак.

Канешне, акрамя вiцяблянiна, некаторыя iншыя тэхнiкi i энтузiясты спрабуюць рэалiзаваць такую ж цудоўную iдэю. Аказваецца, А. Пушкiн, але ж не той паэт-класiк, а наш сучаснiк — расiйскi iнжынер з дапамогай спецыялiстаў Цэнтральнага навукова-даследчага iнстытута робататэхнiкi Расiйскай акадэмii навук рабiў тую ж самую навуковую работу. Паралельна займаюцца гэтым i тэхнiкi ў расiйскiм горадзе Воткiнску. Але ж, паводле слоў вiцебскага энтузiяста, iх вынаходкi робяцца зусiм у iншым накiрунку: «iншая плошча крылаў i зусiм не такая «арыфметыка» вылiчэнняў». Ён гаворыць, што яго махалёт можа, у адрозненне ад iншых, развiваць хуткасць да 70 кiламетраў i больш.

Уявiце сабе чалавека, якi з дапамогай канструкцыi вiцяблянiна можа лятаць у нябёсах з такой хуткасцю! «А як родныя вашы адносяцца да вашых адкрыццяў?» — цiкаўлюся я. Смяецца i расказвае, што ён ужо даўно iх здзiўляе. Сын займаецца прадпрымальнiцкай дзейнасцю i асаблiва не верыць у «цудоўныя адкрыццi». Жонка ставiцца да ягоных доследаў з гумарам. У свае гады пенсiянер добра сябе адчувае, займаецца фiзкультурай. Такi вось малады стары чалавек. Мо хто пажадае дапамагчы «дзiваку», якi верыць у тое, што спраўдзiць мару чалавецтва?

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
74-гадовы вiцебскi пенсiянер Георгiй Кудрашоў ведае, як ажыццявiць мару людзей лятаць на крылах
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика