21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларускiя джэймсы бонды, або хто такiя сапраўдныя разведчыкi

25.08.2009 21:23 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзмiтрый АЛЬФЕР

Пачуеш адно толькi слова — разведчык, i адразу ж узгадваецца герой, якi i з любога вiда зброi можа палiць, i на замежных мовах гаворыць як на роднай, ды i наогул — знойдзе выйсце з самых неверагодных абставiнаў. А ў жанчын ад гэтага вобраза яшчэ i рамантыкай навявае, маўляў — абавязкова Джэймс Бонд, з усiмi прыналежнымi атрыбутамi. Каб дазнацца, так гэта, цi не зусiм, карэспандэнт газеты завiтаў у госцi да сапраўдных разведчыкаў — у разведвальны батальён 120-й асобнай гвардзейскай механiзаванай брыгады.

I маскiроўку ведаць, i «языка» здабыць

— Дзейнасць наша спецыфiчная. Таму што разведка — гэта адзiн з вiдаў баявога забеспячэння, мэта якога заключаецца ў атрыманнi iнфармацыi. У агульных рысах — аб стане, дзейнасцi, перамяшчэннях, знаходжаннi, колькасцi, узброенасцi войскаў працiўнiка, — гаворыць малодшы сяржант Артур Аляксандровiч. — На «сапраўдных» ваенных аперацыях перад разведчыкамi ставяцца задачы, i ўжо пасля iх выканання, калi атрыманы неабходныя даныя, камандаванне прымае пэўныя рашэннi аб далейшым ходзе ваенных дзеянняў.

Але каб стаць разведчыкам, аднаго жадання недастаткова. Галава яго, напэўна, падобная на камп’ютар, якi ўтрымлiвае вялiкую колькасць навыкаў i ўменняў. Акрамя таго, разведчык павiнен мець добрыя здольнасцi да ўспрымання i засваення новага.

— Дык з чаго ж складаецца праца разведчыка? — пытаюся ў камандзiра другога аддзялення малодшага сяржанта Iгара Таболiча.

— Са шматлiкiх неабходных ведаў. Калi юнак праходзiць тэрмiновую службу менавiта ў разведвальных войсках, ён атрымлiвае спецыялiзаваную падрыхтоўку. Чаго толькi не вывучаюць — агульнавайсковую тактыку, iнжынерную навуку, мiнна-выбуховую справу (нягледзячы на iмкненне задаволiць уласную цiкаўнасць, паведамiць карэспандэнту аб спосабах стварэння мiны вайскоўцы катэгарычна адмовiлiся. Зразумела, вайсковыя тайны iснуюць усюды, а ў разведкi — тым больш). Таксама неабходна ведаць замежныя мовы, умець арыентавацца на мясцовасцi, засвоiць тапаграфiю, i, вядома ж, мець выключную фiзiчную падрыхтоўку. Вывучаюць разведчыкi i вайсковую тэхнiку замежных дзяржаў. Нават ноччу разведчык павiнен разгледзець i правiльна вызначыць вiд i прызначэнне зброi працiўнiка.

Набывае ён i спецыфiчныя веды — як маскiравацца на мясцовасцi, як знайсцi ежу, падрыхтаваць жыллё ў ваенна-палявых умовах.

— А як зрабiць маскiроўку, напрыклад, у лесе?

— Iснуюць пэўныя асаблiвасцi i сакрэты. Наогул, маскiроўка робiцца такiм чынам, каб працiўнiк не змог цябе заўважыць нi з паветра, нi з вялiкай, нi з малой адлегласцi. Звычайна можна схавацца пры дапамозе маска-халатаў (на зiмнi час яны белага колеру), або плашч-палатак. Летам, калi знаходзiшся ў лесе, выкарыстоўваюцца зялёныя галiнкi хвоi. Тое ж самае датычыцца i будавання сховiшча для разведчыкаў — за мiнiмальна кароткi час, з умовай максiмальнай непрыкметнасцi. У лесе робiцца ямка, на дно сцеляцца яловыя лапкi, накрываецца плашч-палатка. Ранiцай, калi трэба iсцi далей, паглыбленне акуратна закопваецца, каб працiўнiк не змог даведацца аб перамяшчэннi баявой групы.

Ну i канешне, лавiць «языка» — неабходны прыём, без якога разведчык не абыдзецца. Каб удала справiцца з гэтым, фiзiчная падрыхтоўка проста неабходная. Уменнi «зняць» вартавога, нечакана атакаваць, выканаць тактычныя каманды немагчыма ажыццявiць без патрэбнай фiзiчнай падрыхтоўкi. Да гутаркi далучаецца намеснiк камандзiра разведвальнага батальёна капiтан Уладзiмiр Цыплакоў:

— Фiзiчная падрыхтоўка байцоў — гэта адзiн з самых галоўных элементаў. На вайсковых зборах, якiя звычайна доўжацца месяц-паўтара, перад байцамi ставяцца пэўныя мэты, напрыклад, знайсцi i передаць каардынаты таго цi iншага аб’екта. У сваю чаргу, група ўмоўнага працiўнiка павiнна апярэдзiць, перашкодзiць выкананню баявой задачы. У такiх абставiнах разведгрупа тры-чатыры днi бесперапынна рухаецца па тэрыторыi вучэбных збораў альбо палiгона. Без фiзiчных нагрузак не абысцiся, таму байцы павiнны трымаць форму.

Разведчык павiнен валодаць i тэхнiкай рукапашнага бою. Заняткi право- дзяцца i з баксёрскiмi пальчаткамi, i без iх. Таму можна быць упэўненым — калi спатрэбiцца, «языка» беларускiя разведчыкi «знiмуць» i без зброi, голымi рукамi.

Хлеб зроблены з... лопуху

Выкарыстоўваюць свае ўменнi разведчыкi толькi падчас збораў i вучэбных трэнiровак. Дзякуй Богу, у рэальнасцi — на сапраўднай вайне, удзельнiчаць беларускай армii не прыходзiцца. Але нягледзячы на мiрны час, разведка, i армiя ў цэлым, павiнна быць заўсёды падрыхтавана. Таму ўменнi застаюцца назаўсёды, а спецыфiчныя — тым больш. Напрыклад, як знайсцi i прыгатаваць ежу ў зусiм неспрыяльных для гэтага абставiнах. Здараецца i жаб лавiць, i насякомых. I нiчога незвычайнага ў гэтым няма. Канешне, харчуюцца байцы вайсковым рацыёнам, але можа так здарыцца, што апынецца група байцоў у незнаёмай мясцовасцi i без баявога пайку. Хто, як не разведка, павiнны быць падрыхтаваны да гэтага?

— Падзялiцеся, калi ласка, вопытам знаходжання ежы. Дарэчы, спатрэбiцца, калi здарыцца ў лесе заблукаць, — пытаюся ва Уладзiмiра Цыплакова.

— Разведчыкi могуць здабыць ежу ўсюды. На балоце — качку ў сiло злавiць, раслiны знайсцi ядомыя. Напрыклад, хлеб з лопуху. Асаблiва спрыяльна, калi гатаваць яго ў сухi, сонечны дзень. Выкопваеце карэннi, дробна наразаеце i сушыце. Потым, калi кавалачкi стануць сухiмi, таўчаце iх, i атрымліваецца мука. Дабаўляеце ваду, i можна рабiць невялiчкiя праснакi.

— Ну i?.. Смачна? Дарэчы, а з вадой што рабiць?

— А вось адкапайце лопух i паспрабуйце (смяецца). Ваду ж сапраўдны разведчык таксама згатуе пры дапамозе толькi нажа i запалак.

— Як гэта?

— Усё вельмi проста — запальваеце вогнiшча, кладзяце ў яго каменнi. Потым шукаеце глiну, абмазваеце ёю лiсце таго ж самага лопуху. Кладзяце гэты лопух на ўжо нагрэтыя каменнi, глiна засыхае. Вось i атрымаўся своеасаблiвы кацялок з вадою.

— «Звязда», «Звязда», я — «Зямля», як чуваць мяне? Прыём!

Абы каго ў разведку не бяруць. У сёлетнi зiмнi прызыў у разведбат прыйшло 27 вайскоўцаў тэрмiновай службы. Зараз яны праходзяць азнаямленне ў «вучэбцы» i адразу ж пачынаюць далучацца да спецыфiчнай вайсковай дысцыплiны. А ў лютым—сакавiку новыя разведчыкi прымуць прысягу. Усяго ж у разведбаце служаць каля сотнi байцоў. Дзейнiчае i разведвальна-дэсантная рота. Як гаворыць капiтан Уладзiмiр Цыплакоў, у селётнi прызыў камандаванне адбiрала лепшых — выязджала, напрыклад, нават у Брэсцкую вобласць, i згодна з неабходнымi патрабаваннямi ажыццяўляла набор. Шмат прызыўнiкоў i з вышэйшай адукацыяй.

Ды i суразмоўцы — Артур Александровiч i Iгар Патаповiч таксама праходзяць тэрмiновую службу ўжо год. На пытанне, цi памянялi б разведку на iншую вайсковую спецыялiзацыю, разам адказалi: «Не. Таму што падабаецца». I ўсё тут.

Такiм чынам, хаця i няма ў беларускiх Джэймсаў Бондаў шыкоўнага аўтамабiля «Астан Марцiн» (з iншага боку, а навошта ён iм увогуле, разведчык пры выкананнi задання зусiм не павiнен прыцягваць увагу да сваёй асобы), а «нашы» ўсё роўна лепшыя. А вось расiйскiя i савецкiя ваенныя фiльмы пра разведчыкаў праўдзiвыя. Як запэўнiў Уладзiмiр Цыплакоў, прагледзеўшы iх, можна ўявiць, як жыве i дзейнiчае ваенная разведка:

— Вельмi добры расiйскi фiльм «Зорка». Памятаеце, як там: «Звязда», «Звязда», я — «Зямля», як чуваць мяне? Прыём! Так i ў сапраўдным жыццi — атрымала разведгрупа заданне, знайшла аб’ект працiўнiка i перадала яго каардынаты ў штаб. А потым камандаванне вырашае, як дзейнiчаць. Не было б разведкi, ваенныя дзеяннi ва ўсе гiстарычныя часы былi б няўдалымi, з нязручнасцямi, а перамогi дасягалiся б са значна большымi цяжкасцямi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пачуеш адно толькi слова — разведчык, i адразу ж узгадваецца герой, якi i з любога вiда зброi можа палiць, i на замежных мовах гаворыць як на роднай,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика