21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Жыць як набяжыць?

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ

БУДНI СЕЛЬСАВЕЦКIЯ

Такая «фiласофiя» не падыходзiць жыхарам Кармянскага сельсавета

— Васiльевiч, не ганьбi мяне, выкраслi маё прозвiшча з гэтага спiсу.

— Нiчога не будзе, Карнеевiч. Навядзеш парадак — выкраслю.

Гэты дыялог адбыўся мiнулым летам памiж жыхаром вёскi Карма Добрушскага раёна Генадзем Н. i старшынёй Кармянскага сельскага Савета Пятром Цыбранковым у цэнтры ўказанага населенага пункта. А праз некалькi гадзiн у кабiнет да Пятра Васiльевiча прыйшла жонка Генадзя з той жа просьбай — выкраслiць iх прозвiшча са спiсу. Бо сорамна, людзi смяюцца, бадыльшчыкамi абзываюць.

А размова iшла аб наступным. У час чарговага рэйду па добраўпарадкаванню прылеглых тэрыторый дамоў, агародаў i г.д. было выяўлена, што некаторыя жыхары Кармы асаблiвага старання ў гэтай справе не праяўляюць. У сям’i таго самага Н., напрыклад, уздоўж агарода, што знаходзiўся ў полi, вырасла такое пустазелле, якога свет не бачыў. А гаспадарам хоць бы што: няхай расце, маўляў, кiсларод выпрацоўвае. I гэта ў той час, калi сельскi савет адным з галоўных напрамкаў сваёй работы палiчыў (i аб гэтым насельнiцтва добра ведала) навядзенне чысцiнi i парадку на зямлi. Тады ж па прапанове старшынi сельскага Савета было вырашана вывешваць спiсы тых, хто iгнаруе гэта рашэнне, на вiдным месцы — у магазiне, дзе заўсёды народ па сваiх пакупнiцкiх патрэбах збiраецца. Маўляў, няхай людзi даведаюцца пра сваiх «герояў» ды на гэты конт сваё слова скажуць.

Такiм вось чынам i «зачапiлi» сумленне сям’i Н. Значыць, падзейнiчала: Генадзь тут жа выправiў сiтуацыю — за касу ды ў агарод. А потым далажыў Цыбранкову: поўны парадак. I прозвiшча яго са спiсу знiкла.

— Ну, а калi б той Н. махнуў рукой на спiсы i ўсё пакiнуў, як было? Што б яго чакала? — цiкаўлюся.

— Штраф. Бо ў нас тут такi метад. Мы — не вялiкiя прыхiльнiкi пакарання рублём тых, хто не выконвае распараджэннi i рашэннi сельсавета i iншых органаў улады. Таму спачатку чалавека папярэджваем вусна: папраў тое i тое, потым правяраем яшчэ раз i папярэджваем пiсьмова: зрабi да ўказаных намi тэрмiнаў i распiшыся. Не паслухае — сваё слова скажа адмiнiстрацыйная камiсiя. Дарэчы, летась мы зрабiлi каля 170 папярэджанняў, а штрафы ўплацiлi 12 чалавек. Упэўнены, што апошнiя зла на мяне не трымаюць.

Са старшынёй Добрушскага раённага Савета дэпутатаў Мiхаiлам Кавуновым завiталi да пенсiянеркi Марыi Iванаўны, якая прызналася, што за сваю прамашку вiнавацiць толькi сябе. Дарэчы, як i iншыя, бо колькi ж сельскi савет можа прасiць? Не для сябе ж асабiста ён стараецца.

Старшынёй Кармянскага сельскага Савета Пятра Цыбранкова выбралi тры гады таму. Да гэтага кiраўнiк сельгаспрадпрыемства «Абарона» быў нязменным дэпутатам сельскага савета i карыстаўся вялiкiм аўтарытэтам у людзей. Гаспадарка ў той час знаходзiлася на мелкаводдзi, а сама Карма мела такi непрывабны выгляд, што раённым уладам часта рабiлася сорамна за радзiму слыннага Iвана Шамякiна i своеасаблiвы цэнтр духоўнай культуры, у храме якога знаходзяцца мошчы святога Iаана Кармянскага i якi наведваюць паломнiкi не толькi з нашай краiны. Таму i было вырашана карэнным чынам змянiць сiтуацыю. Гаспадарку ўзначалiў Васiль Шырко, якi працаваў старшынёй суседняга калгаса, а сельскi савет — Пётр Цыбранкоў. Забягаючы наперад, скажам, што працуюць яны сёння рука аб руку, дружна i зладжана, i ўжо зараз вiдаць плён iх сумеснай работы. Бо ў аснову яе пакладзены прынцып: усё, што мы робiм, мы робiм для сябе, i спадзявацца на нейкага дзядзьку, якi быццам бы дапаможа, дарэмная справа. Народу было растлумачана, што словы «мы» i «для сябе» азначаюць «жыхары ўсiх населеных пунктаў сельсавета» i «для ўсiх нас». I яшчэ: староннiх назiральнiкаў у добраўпарадкаваннi i iншых справах быць не павiнна.

Перад дэпутатамi i старэйшынамi, з якiмi Пётр Васiльевiч меў асабiстыя гутаркi, быў пастаўлены цэлы шэраг задач. У першую чаргу ўзялiся за навядзенне чысцiнi i парадку вакол помнiкаў загiнуўшым у часы Вялiкай Айчыннай вайны землякам i воiнам Савецкай Армii. На iх капiтальны рамонт была выдзелена пэўная сума бюджэтных сродкаў. А вось астатнiя работы выконвалiся з удзелам самiх жыхароў — уборка тэрыторый, вываз смецця i да т.п. Больш таго, падключылiся да iх i выкладчыкi Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта транспарту з Гомеля, у якiм працуе выхадзец з тутэйшых мясцiн Мiкалай Берлiн. Шэфы прыехалi са сваiмi матэрыяламi: цэментам, фарбай, прывезлi расаду для кветак i высадзiлi iх каля помнiкаў.

Пазней ужо было вырашана ўстанавiць на цэнтральнай сядзiбе гаспадаркi, каля дамоў, новыя агароджы, абгарадзiць шахтныя калодзежы i водаправодныя калонкi. У «Абароне» ж мелiся свая «цыркулярка», свая пiларама. Вось там i нарыхтоўвалi матэрыял для тых агародж, а потым дастаўлялi яго да месцаў прызначэння.

Сёлета ў Карме запланавана добраўпарадкаваць наваколле возера, якое займае плошчу большую, за гектар. Вырашана стварыць тут сапраўдную зону адпачынку — з дарожкамi, ажурнымi альтанкамi, лаўкамi, пляжам. Ужо ачышчаны спускны канал, убраны кусты, аварыйныя дрэвы i г.д. Асноўныя ж клопаты яшчэ наперадзе, бо возера не чысцiлася каля трыццацi гадоў.

Работа па добраўпарадкаванню ўсiх васьмi населеных пунктаў сельсавета будзе працягвацца. На сакавiцкай сесii дэпутаты заслухаюць справаздачы аб зробленай рабоце i абмяркуюць планы на будучае...

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такая «фiласофiя» не падыходзiць жыхарам Кармянскага сельсавета
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика