21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пiсьменнiк, якi паказаў свету «Палескую хронiку»...

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкола АЎРАМЧЫК

8 лютага спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння народнага пiсьменнiка Беларусi Iвана Мележа

Ён нарадзiўся на Палессi — у вёсцы Глiнiшча Хойнiцкага раёна. Там, дзе жылi яго «людзi на балоце», — i ён быў адзiн з iх...

У 1945-м скончыў Белдзяржунiверсiтэт. А да гэтага была вайна, цяжкае раненне... Iван Паўлавiч выкладаў беларускую лiтаратуру ў БДУ, скончыў аспiрантуру. Працаваў у часопiсе «Полымя», пазней — сакратаром, намеснiкам старшынi праўлення Саюза пiсьменнiкаў Беларусi. З жыцця пайшоў вельмi рана — у 1976-м...

Ужо раннiя апавяданнi Iвана Мележа, якiя пачалi друкавацца з 1944 г., i аповесць «Гарачы жнiвень» (1948) вызначылi асноўную тэму пiсьменнiка — вёска i вайна, лёс чалавека i народа ў суровых выпрабаваннях. Потым быў шматпланавы, маштабны раман «Мiнскi напрамак» (1950—1952), цiкавыя зборнiкi апавяданняў...

Сапраўдным мастацкiм адкрыццём пiсьменнiка стала трылогiя «Палеская хронiка», якая склалася з раманаў «Людзi на балоце», «Подых навальнiцы», «Завеi, снежань». Невыпадкова даследчыкi адзначаюць, што «Палеская хронiка» Iвана Мележа — беларуская сястра «Цiхага Дона» Мiхаiла Шолахава. Лёс Васiля i Ганны, драма iх кахання i жыцця — гэта рэальнае адлюстраванне эпохi, якую перажыла палеская (i ўвогуле беларуская) вёска.

...На выхадныя перачытала раман «Людзi на балоце». Не адарвацца!.. Напiсаны генiяльным пяром Майстра твор заўсёды будзе цiкавым — так ужо атрымлiваецца, што класiка ў кожную эпоху прачытваецца па-рознаму. I застаецца актуальнай.

Пасля выхаду рамана Мележа нас, беларусаў, пачалi называць «людзi на балоце». Якая была праблема ў пачатку мiнулага стагоддзя — балота...

Зараз балотаў няма, iх перамаглi-асушылi — i праблема ўжо iншая: як вярнуць хоць нешта з тых балот...

А я вось думаю: у гэтым «як вярнуць» чуецца не толькi экалагiчны, але i сацыяльны, культуралагiчны аспект. Штосьцi «асушылi» мы надзвычай важнае разам з балотамi...

Таццяна ПАДАЛЯК.

Мы звярнулiся да старэйшага беларускага паэта Мiколы Аўрамчыка з просьбай падзялiцца ўспамiнамi пра Iвана Мележа.

...Сярод маiх таварышаў i аднагодкаў, якiя да самазабыцця былi адданыя лiтаратуры, нiводзiн не выявiў, як ён, такой цвёрдай настойлiвасцi ў дасягненнi мэты.

Помню, як Iван пакiнуў спачатку службу ў рэдакцыi, а потым аспiрантуру i выкладчыцкую працу. I, нарэшце, пайшоў з пасады, якую з задавальненнем занялi б многiя калегi-лiтаратары... Дарэчы, яшчэ на маёй памяцi з гэтай пасады некаторыя iшлi ў лiтаратуру зялёнай вулiцай...

А ён пайшоў iншым шляхам.

...Не думаю, што толькi са мной Iван па-сяброўску раiўся адносна сваёй службовай пасады i тады, на парозе сталасцi, i пазней, за некалькi гадоў да смерцi, калi прывёз мяне ў лес на Случчыну. Праўда, у апошнiм выпадку ён, прызнаны майстра, нiчым не рызыкаваў. А на пачатку творчага шляху яму трэба было рызыкаваць, дый яшчэ як!

Шлях, на якi ён ступiў пасля «Гарачага жнiўня», абяцаў быць усланы ружамi. Але пасля першай кнiгi — «Мiнскi напрамак» — некаторыя паспяшалiся ўсыпаць яго калючкамi. Калi Iван пайшоў да аднаго з выдаўцоў, каб высветлiць абставiны, той, седзячы за сталом, дэманстратыўна адвярнуўшыся спiнай i разглядаючы на сцяне геаграфiчную карту, раўнадушна прамармытаў:

— Я не збiраюся выдаваць ваш раман!..

Гэтыя словы глыбока ранiлi Iванаву душу, бо яна была чулая, як у кожнага талента.

...У жыццi Iван здаваўся сумнаватым. Вiдаць, iшло гэта не столькi ад характару, колькi ад хвароб. Але я не помню, каб ён жалiўся. Праўда, можа, у гэтым выяўляўся характар былых франтавiкоў. I толькi аднойчы бачыў я на яго вачах слёзы. Яны былi выклiканы дрэнным перакладам ягонай кнiгi, рукапiс якой ён атрымаў у той дзень i, разгублены, не ведаў, што з iм рабiць...

...У апошнiя днi жыцця, вярнуўшыся з Крыма, ён пазванiў мне на працу. Я спытаўся, як ён сябе адчувае. Iван сказаў, што яму трэба класцiся ў бальнiцу. Я пачаў адгаворваць, супакойваючы, што пасля адпачынку на поўднi навошта тая бальнiца... Ён сказаў, што ў яго высокi цiск.

— Я нiяк не магу дазванiцца Адам-чыку. Скажы яму, няхай не турбуецца... Усё, што ён выслаў, я атрымаў...

Вячаслаў Адамчык працаваў тады ў «Маладосцi» намеснiкам галоўнага рэдактара.

Пасля гэтага яшчэ два днi запар Iван званiў мне ў рэдакцыю. Цiкавiўся, цi перадаў я Адамчыку ягоную просьбу. Гаварыў пра нязначныя, будзённыя справы... Нават пакеплiваў, што я заняў крэсла свайго шэфа... Я ў сваю чаргу жартаваў, што ён за час адпачынку на поўднi пераблытаў у памяцi ўсе рэдакцыйныя тэлефоны...

А на трэцi дзень да мяне ўвайшоў счарнелы, сумны Вячаслаў Адамчык i збянтэжана спытаўся, цi чуў я, што памёр Мележ...

— А я толькi думаў, Мiкалай Якаўлевiч, што мы з вамi заўтра сходзiм да яго ў бальнiцу...

Аказваецца, Iван два днi званiў мне з бальнiцы... Жартаваў, а не сказаў, адкуль ён звонiць...

...I ў якiх бы раёнах Палесся мы нi бывалi, кожны раз нязменна заязджалi ў ягоныя родныя мясцiны.

Але перш чым трапiць туды, Iван нiколi не абмiнаў адно месца, якое хоць i было ўбаку ад нашай дарогi, але да якога ён ставiўся з нейкай асаблiвай любасцю i замiлаваннем.

Кожны раз, калi мы пад’язджалi да Калiнкавiч, я заўважаў, як святлее ягоны твар. I замест таго каб з Калiнкавiч ехаць карацейшай дарогай, ён рабiў кругаля. Мiнаў паваротку на Хойнiкi, за якiх-небудзь шэсць кiламетраў ад яе пераязджаў мост праз раку i мiма аўтастанцыi выязджаў на плошчу Ленiна ў Мазыры. На ёй, каля школы, у якой калiсьцi вучылася Вера Харужая, пакiдаў машыну i вёў мяне да Прыпяцi...

...Толькi пасля гэтага мы вярталiся па шашы назад да хойнiцкай павароткi i ўжо накiроўвалiся да ягоных родных мясцiн. Там Iван паўтараў адзiн i той жа рытуал. Спачатку мы прыязджалi ў Глiнiшчы. Спынялiся каля калгаснай канторы. Iван па некалькi гадзiн прастойваў з землякамi, распытваючы ў iх пра жыццё-быццё, пра ўраджай. Параўноўваў, як у гэтым справа ў тых гаспадарках, адкуль мы едзем... Потым мы ехалi за вёску, дзе па калена вырасла травы на асушаным балоце, каля страшнага «вока». Гэта сюды ў роспачы прыбегла калiсьцi прыбiтая горам Хадоська, збiраючыся налажыць на сябе рукi.

— Не высыхае? — спытаўся Iван.

— Не, — адказаў старшыня. — Часам, як не ўпiльнуеш якую жывёлiну, дык потым рады не дасi... Гуртам ледзь-ледзь выцягнеш...

Пасля мы выязджалi на вясковую вулiцу, спыняючыся перад яго бацькоўскай хатай. Аднойчы зайшлi ў яе. Нас запрасiлi за стол. Краем вока я назiраў, як Iван хвалюецца... Ён разгублена падзякаваў за запрашэнне i, аднекваючыся, выйшаў на двор.

Ад хаты мы пад’язджалi да могiлак. Моўчкi спынялiся над дзвюма магiламi — ягонай дванаццацiгадовай сястры i мацi. I пасля гэтага, мiма Алексiчаў, ехалi ў Каранёўку. Першы раз, калi ўз’ехалi на грэблю, што злучае Алексiчы з Каранёўкай, Iван зазначыў:

— Вось тая грэбля, якую будавалi куранёўцы...

(Нарыс друкуецца са скарачэннямi.)



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
8 лютага спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння народнага пiсьменнiка Беларусi Iвана Мележа
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика