21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Рукапiсы — не хаваць!

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ларыса ЦIМОШЫК

Каштоўныя кнiгi, якiя ёсць у нашай краiне, цяпер можна ўбачыць дзякуючы альбому «Рарытэты Нацыянальнай бiблiятэкi Беларусi».

У iм можна ўбачыць не толькi самi кнiгi — рэдкiя, рукапiсныя. У iм можна ўбачыць нават пячаткi гiсторыi нашай краiны цi ўвогуле сусветнай культуры. Аўтограф Марка Шагала, напрыклад, захоўваецца ў адной з кнiг, ёсць аўтограф Сальвадора Далi, выданнi з аўтографамi Максiма Багдановiча i Марыны Цвятаевай, Мiкалая Гогаля i Вiктора Гюго, iншых сусветнавядомых пiсьменнiкаў. Але гiсторыя кнiгi — гэта яшчэ i чытачы, у руках якiх яна пабывала. Раней чытачы пакiдалi паметкi на старонках кнiг, якiя праз гады толькi павышалi каштоўнасць выдання. Сёння гэта лiчыцца злосным хулiганствам, за гэта могуць выключыць з шэрагу чытачоў. Дык i кнiгi раней былi не такiя...

Калекцыя рарытэтаў Нацыянальнай бiблiятэкi Беларусi налiчвае каля 70 тысяч выданняў. I толькi частка яе знайшла адлюстраванне ў альбоме, якi складаецца з трох раздзелаў. Раздзел рукапiснай кнiгi знаёмiць з унiкальнымi помнiкамi культуры, самы раннi з якiх быў створаны ў XIV стагоддзi. Ёсць у калекцыi рукапiсныя кнiгi старажытнай традыцыi, у тым лiку беларускага паходжання, творчыя рукапiсы класiкаў беларускай лiтаратуры.

Калi супрацоўнiкi бiблiятэкi з трымценнем у сэрцы гавораць пра унiкальнасць старадрукаў, ужываючы iмёны Францыска Скарыны, Пятра Мсцiслаўца цi Iвана Фёдарава, iм заўсёды верыш. На слова. Цяпер гэтая вера будзе больш асэнсаванай, калi хоць краем вока, хоць на фотаздымку чалавек можа паглядзець, як выглядаюць гэтыя кнiгi насамрэч. I адчуць, наколькi бясцэнны адзiны ў Беларусi збор выданняў Скарыны — 10 выпускаў яго Бiблii, выдадзенай у Празе. Ды зразумець, што значыць адзнакi ў так званых «рэдкiх кнiгах»: напрыклад, экслiбрыс Бiблiятэкi Радзiвiлаў у Нясвiжы, пячатка бiблiятэкi Полацкай езуiцкай калегii...

— Традыцыйна лiчылася, што ў Беларусi мала засталося каштоўных кнiг — складаны гiстарычны шлях прайшла краiна, шмат каштоўнасцяў было знiшчана. Але аказалася, што на нашай зямлi ёсць рэдкасцi сусветнага ўзроўню, — гаворыць Галiна Кiрэева, загадчыца аддзела рэдкай кнiгi. — Нам было цяжка выбраць, што ўключаць у альбом, хацелася прадставiць як мага больш. У вынiку 80 рукапiсных i друкаваных выданняў прадстаўлены ў iм. Мы вельмi баялiся, як будуць выглядаць кнiгi на фотаздымках, якiмi будуць iлюстрацыi ў iх. Але атрымалася так, што ў альбоме iлюстрацыi нават больш выразныя, чым у арыгiналах.

Прынамсi, нiчога дзiўнага, калi за справу ўзяўся прафесiйны i паважаны фотамастак Андрэй Шчукiн. I як чалавек, i як фатограф ён ставiцца да кнiг з вялiкай павагай. «Падчас здымкаў я лавiў сябе на пачуццi захаплення гэтымi кнiгамi, хоць i прычытаць iх не мог», — заўважыў Андрэй Шчукiн. Яго працу дапоўнiў дызайнер Юрый Скрыпуноў.

Сама iдэя альбома з’явiлася больш за 10 гадоў таму ў супрацоўнiкаў аддзела рэдкай кнiгi бiблiятэкi. Прыадчынiць таямнiцу найкаштоўнейшай калекцыi кнiг, якая ёсць у Нацыянальнай бiблiятэцы Беларусi, зрабiць больш адкрытым тое, чым мы можам ганарыцца. Але на той час рэалiзаваць задуму было немагчыма. Цяпер яе натхняльнiца Таццяна Рошчына з замiлаваннем трымала ў руках «кнiгу пра кнiгi», выдадзеную пры падтрымцы кампанii «British Amerikan Tobacco».

15 экзэмпляраў альбома «Рарытэты Нацыянальнай бiблiятэкi Беларусi» былi накiраваны ў Мiнiстэрства культуры Беларусi i атрымалi высокую адзнаку. Такi альбом можа быць прыемным падарункам, выкарыстоўвацца для прадстаўлення краiны i яе галоўнай бiблiятэкi, ён можа папоўнiць i калекцыi бiблiятэк-партнёраў. Лiчбавая копiя альбома будзе дарэчы для электроннага каталога бiблiятэкi. А самi фотаздымкi кнiг стануць асновай выставы, якая размесцiцца ўжо ў новым будынку Нацыянальнай бiблiятэкi Беларусi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каштоўныя кнiгi, якiя ёсць у нашай краiне, цяпер можна ўбачыць дзякуючы альбому «Рарытэты Нацыянальнай бiблiятэкi Беларусi»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика