21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Георгiй Кузняцоў: «Незакансерваванае незавершанае будаўнiцтва аб’ектам нерухомасцi не з’яўляецца»

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУРКАЧ

У мiнулым нумары «Звязда» друкавала справаздачу з прэс-канферэнцыi старшынi Камiтэта па зямельных рэсурсах, геадэзii i картаграфii пры Савеце Мiнiстраў Беларусi Георгiя Кузняцова, дзе кiраўнiк Камзема расказваў аб асноўных напрамках днямi прынятага Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 58 «Аб парадку адабрання i прадастаўлення зямельных участкаў».

У прыватнасцi, згодна з гэтым указам, з 1 студзеня 2007 года павiнна адбыцца поўная забарона продажу пустых зямельных участкаў. Ужо сёння ў рэдакцыю патэлефанавала некалькi жыхароў Мiнскай вобласцi з пытаннямi на гэту тэму. Нашых чытачоў цiкавiць лёс зямельных участкаў, дзе маецца незавершанае будаўнiцтва. Такiх участкаў каля буйных гарадоў, асаблiва вакол Мiнска, сапраўды шмат. Калi незавершанае будаўнiцтва iснуе ўжо даволi працяглы час, то пад якi статус яно падпадае: як пусты зямельны ўчастак, або як цэльны аб’ект нерухомай маёмасцi?

На гэты конт Георгiй Кузняцоў адзначыў, што калi незавершанае будаўнiцтва закансервавана, то яно можа быць зарэгiстравана ў рэгiстры ў якасцi аб’екта нерухомасцi. Незакансерваванае незавершанае будаўнiцтва не мае юрыдычнага статусу аб’екта i лiчыцца на пустым зямельным участку грудай будматэрыялаў. Такiм чынам, незакансерваванае незавершанае будаўнiцтва квалiфiкуецца спецыялiстамi як пусты зямельны ўчастак, i з пачатку 2007 года на другасным рынку зямлi прыватнымi асобамi прадавацца ўжо не будзе.

Паводле слоў Георгiя Кузняцова, рыхтуецца яшчэ адзiн указ кiраўнiка дзяржавы, якi будзе рэгламентаваць пытаннi ўзаемадзеяння органаў улады i ўладальнiкаў цi ўласнiкаў зямельных участкаў, дзе размешчана незавершанае будаўнiцтва. У праекце гэтага дакумента прадугледжана, што ў выпадку працяглага даўгабуду мясцовыя органы ўлады пачнуць афiцыйна папярэджваць гаспадароў такiх зямельных участкаў аб неабходнасцi ў вызначаны тэрмiн завяршыць пачатае будаўнiцтва. Калi i ў гэты тэрмiн будаўнiцтва не будзе завершана, то органы ўлады прымаюць рашэнне аб адбiраннi зямельнага ўчастка i аб’екта незавершанага будаўнiцтва. Потым зямельны ўчастак i аб’ект незавершанага будаўнiцтва будуць выстаўлены на аўкцыён. Папярэдне незавершанае будаўнiцтва будзе ацэнена спецыялiстамi.

Пасля продажу аб’екта на аўкцыёне ўласнiку аддадуць выручаныя грошы за мiнусам выдаткаў на правядзенне аўкцыёну, ацэнку маёмасцi i зямельнага ўчастка. Рашэнне аб незавершаным будаўнiцтве i прыватызаваных зямельных участках будзе прымаць суд. У iншых выпадках рашэнне па зямельных участках прымаюць мясцовыя органы ўлады.

Кiраўнiк Камзема адзначыў, што закансерваваць незавершанае будаўнiцтва такiм чынам, каб яно потым было прызнана аб’ектам нерухомасцi, даволi складана. Спецыялiсты лiчаць, што часам такi аб’ект танней дабудаваць, чым правесцi поўную яго кансервацыю.

Георгiй Кузняцоў агучыў яшчэ адну праблему па аптымiзацыi зямель. Так, летась у Мiнскiм раёне спецыялiсты землеўпарадкавальнай службы вызначылi каля тысячы зямельных участкаў, якiя былi прадастаўлены грамадзянам для будаўнiцтва i абслугоўвання жылых дамоў, але па мэтаваму прызначэнню не выкарыстоўвалiся.

У сувязi з гэтым 300 такiх зямельных участкаў былi пераразмеркаваны, яшчэ 300 надзелаў вернута былым землеўладальнiкам-арганiзацыям, а 400 участкаў чакаюць свайго лёсу. Вырашаць падобныя складаныя зямельныя рэбусы пасля прыняцця ўказа № 58 стане значна прасцей, лiчыць Георгiй Кузняцоў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мiнулым нумары «Звязда» друкавала справаздачу з прэс-канферэнцыi старшынi Камiтэта па зямельных рэсурсах, геадэзii i картаграфii пры Савеце Мiнiстра
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика