21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мiнiстр спорту i турызму Рэспублiкi Беларусь Аляксандр ГРЫГАРАЎ:

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«ЧАКАЙЦЕ НАС З УЗНАГАРОДАМI! I ПАДТРЫМЛIВАЙЦЕ НАС...»

СЁННЯ Ў ТУРЫНЕ БУДЗЕ ЗАПАЛЕНЫ АГОНЬ ХХ ЗIМОВЫХ АЛIМПIЙСКIХ ГУЛЬНЯЎ




Напярэдаднi ў алiмпiйскую сталiцу практычна ў поўным саставе прыбыла i нацыянальная каманда Рэспублiкi Беларусь. А перад самым ад’ездам у Iталiю на экспрэс-iнтэрв’ю з журналiстам «Звязды» пагадзiўся кiраўнiк нашай алiмпiйскай мiсii, мiнiстр спорту i турызму Аляксандр ГРЫГАРАЎ.

— Якi настрой, Аляксандр Уладзiмiравiч?

— Настрой рабочы, цi, дакладней кажучы, — алiмпiйскi. Гэта значыць, абстаноўка ў калектыве спакойная, дзелавая. Кожны член беларускай дэлегацыi — спартсмен гэта цi трэнер, урач цi масажыст, журналiст цi спартыўны функцыянер — дакладна i выразна ведае свае абавязкi i задачы. Думаю, непаразуменняў у нас не будзе, паколькi кожны выдатна ўсведамляе вялiкую адказнасць i гонар за давер прадстаўляць Бацькаўшчыну на вышэйшым спартыўным форуме ў Iталii.

— На трох папярэднiх зiмовых Алiмпiядах, на якiх Беларусь выступала самастойнай камандай, нашы прадстаўнiкi заваявалi, як вядома, пяць медалёў: 2 сярэбраныя i З — бронзавыя. У Турыне будуць удзельнiчаць каля 90 нацыянальных зборных, яны разыграюць 84 камплекты ўзнагарод. Так, у спорце рабiць прагноз цяжка, аднак...

— Разумею ваш намёк. Сапраўды, спартыўны прагноз — справа рызыкоўная i, скажу так, няўдзячная, тым не менш... Адкажу вам так: без медалёў беларускiя алiмпiйцы на Гульнях ХХ Алiмпiяды не застануцца!

— Ведаю, што слоў на вецер вы не кiдаеце. Ды i падстаў для такiх упэўненых заяў у вас дастаткова...

— Усё правiльна. Шмат што, як вядома, пазнаецца ў параў-наннi, так што i тут давайце коратка «пройдземся» па лiчбах i фактах.

Па вынiках папярэдняга зiмовага спартыўнага сезона Беларусь, выступаючы на сусветных чэмпiянатах, з 3 бронзавымi медалямi i 35 залiковымi ачкамi заняла 17-е месца сярод дзяржаў свету. Гэта — наша законнае месца сярод мацнейшых. З нашымi фрыстайлiстамi, бiятланiстамi, канькабежцамi лiчылiся i лiчацца сусветныя «зоркi» самай першай велiчынi. Дай Бог, i на алiмпiйскiх трасах Турына яны апраўдаюць свой высокi i трывалы ўзровень!

— Такiм чынам, задача нумар адзiн — утрымацца ў кагорце 20 лепшых каманд свету?

— Так. Гэта нам па сiлах.

— Аляксандр Уладзiмiравiч, спорт — тая сфера, дзе без непрадбачаных страт абысцiся практычна цяжка. Вобразна кажучы, лiтаральна перад самай пасадкай у самалёт беларуская зборная не далiчылася бiятланiста Аляксея Айдарава, канькабежкi Анжалiкi Кацюгi i фрыстайлiста Цiмафея Слiўца, на якiх рабiлiся вялiкiя стаўкi. Наколькi iстотныя гэтыя страты?

— Правiльна вы сказалi: страты iстотныя. Усе яны — выпрабаваныя спартыўныя байцы i пры належным раскладзе сiтуацый маглi б выступiць проста добра. Аднак адчайвацца i не варта, i проста не трэба... Жыццё ёсць жыццё: спартсмены, якiя замянiлi iх у самы апошнi час, таксама людзi таленавiтыя i здольныя. Вы ж ведаеце: вельмi часта на спаборнiцтвах такога ўзроўню, як Алiмпiйскiя гульнi, на поўны голас заяўляюць аб сабе менавiта так званыя другiя нумары — тыя атлеты, якiя знаходзяцца нiбы ў цянi лiдараў, а атрымаўшы магчымасць сказаць сваё «я», адразу ж узнiмаюцца на п’едэстал. Чаму б не здзейснiць такi гераiчны спартыўны подзвiг i каму-небудзь з нашых алiмпiйцаў?!

— Цi вызначылася наша каманда са сцяганосцам на парадзе адкрыцця Гульняў?

— Так, пытанне вырашана: на адкрыццi Алiмпiяды вечарам 10 лютага Дзяржаўны сцяг Беларусi панясе галоўны трэнер зборнай па бiятлону Аляксандр Папоў. Ён, як вы ведаеце, у мiнулым быў выдатным спартсменам, у сваёй багатай калекцыi ўзнагарод мае i залаты медаль алiмпiйскага чэмпiёна. Чым не прыклад для пераймання!

Карыстаючыся выпадкам, зазначыў напрыканцы нашай гутаркi мiнiстр спорту i турызму Аляксандр Грыгараў, хачу яшчэ раз сказаць: да алiмпiйскiх баталiй нашы спртсмены гатовы, як кажуць, на ўсе сто! Кожнай камандзе, кожнаму атлету ўмовы для падрыхтоўкi да галоўных стартаў чатырохгоддзя былi створаны проста цудоўныя. Не было пытанняў нi з фiнансаваннем, нi з удзелам у афiцыйных спаборнiцтвах, нi з арганiзацыяй вучэбна-трэнiровачных збораў, нi з набыццём самага сучаснага спартыўнага iнвентару i абсталявання. Тым вiдам спорту, у якiх у нашых прадстаўнiкоў ёсць рэальныя шанцы стаць прызёрамi, дзяржавай надавалася першаступенная ўвага. Са спартсменамi працавалi цэлыя комплексныя навуковыя групы. Iнакш кажучы, было зроблена ўсё, каб падвесцi алiмпiйцаў да гэтых стартаў у лепшай спартыўнай форме. Цяпер справа непасрэдна за iмi...

Iнтэрв’ю правёў

Анатоль МЯСНIКОЎ.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«ЧАКАЙЦЕ НАС З УЗНАГАРОДАМI! I ПАДТРЫМЛIВАЙЦЕ НАС...»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика