21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр Лукашэнка задаволены ўзроўнем супрацоўнiцтва Камiтэта дзяржкантролю i Падлiковай палаты

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 16 лютага сустрэўся са старшынёй Падлiковай палаты Расiйскай Федэрацыi Сяргеем Сцяпашыным.

Кiраўнiк дзяржавы заявiў, што беларускi бок гатовы да больш глыбокага супрацоўнiцтва з Падлiковай палатай не толькi ў рамках Саюзнай дзяржавы, але i СНД.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, Беларусь падтрымлiвае iнiцыятыву па фармiраванню цэласнай структуры, у якую ўвойдуць кантралюючыя органы ўсiх краiн СНД.

Прэзiдэнт выказаў задавальненне ўзроўнем супрацоўнiцтва Камiтэта дзяржаўнага кантролю Беларусi i Падлiковай палаты Расii. Пры гэтым ён высока ацанiў супрацоўнiцтва двух ведамстваў па кантролю за выкарыстаннем бюджэту Саюзнай дзяржавы. «Гэта была добрая iнiцыятыва з боку Камiтэта дзяржкантролю i Падлiковай палаты. Праверкi ўжо былi — вельмi эфектыўныя», — адзначыў прэзiдэнт.

У сваю чаргу Сяргей Сцяпашын паведамiў, што нямэтавае выкарыстанне сродкаў бюджэту Саюзнай дзяржавы Беларусi i Расii рэзка скарацiлася. Паводле яго даных, калi ў 2003 годзе было выяўлена каля 40 млн расiйскiх рублёў, выкарыстаных не па прызначэнню, то на цяперашнi час гэты паказчык скарацiўся да 450 тыс. расiйскiх рублёў. У цэлым аб’ём саюзнага бюджэту ў 2006 годзе перасягае 3 млрд расiйскiх рублёў.

Як адзначыў Сяргей Сцяпашын, усе пытаннi ў рамках сумеснай работы Камiтэта дзяржаўнага кантролю Беларусi i Падлiковай палаты Расii вырашаюцца аператыўна. Разам з тым ён назваў некалькi iснуючых праблем. Сярод iх затрымка ва ўзгадненнi i прадастаўленнi дакументаў з боку мiнiстэрстваў фiнансаў, асаблiва расiйскага ведамства, якая часта складае 5-6 месяцаў. Акрамя таго, не унiфiкаваны механiзмы вяртання сродкаў, выкарыстаных не па прызначэнню, у бюджэт Саюзнай дзяржавы, таксама як i ступень адказнасцi чыноўнiкаў за такiя правапарушэннi.

Нявырашанымi застаюцца i пытаннi эфектыўнасцi выкарыстання сродкаў саюзнага бюджэту. Сяргей Сцяпашын паведамiў, што аказалiся не выкананымi некаторыя саюзныя праграмы, у прыватнасцi па пытаннях арганiзацыi работы мытных i пагранiчных пастоў. Гэтыя праблемы неабходна сур’ёзна прапрацаваць i знайсцi эфектыўныя шляхi iх вырашэння, падкрэслiў старшыня Падлiковай палаты.

Пасля завяршэння сустрэчы з прэзiдэнтам Сяргей Сцяпашын адказаў на шэраг пытанняў беларускiх журналiстаў.

Паводле яго слоў, цяпер Камiтэт дзяржаўнага кантролю Беларусi i Падлiковая палата Расii рыхтуюць прапановы прэзiдэнтам дзвюх краiн па заканадаўчаму замацаванню ўзмацнення адказнасцi чыноўнiкаў за нямэтавае выкарыстанне сродкаў бюджэту Саюзнай дзяржавы. Сяргей Сцяпашын дадаў, што кiраўнiк беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка згадзiўся з неабходнасцю вырашэння гэтага пытання.

У ходзе сустрэчы з прэзiдэнтам, паводле слоў старшынi Падлiковай палаты, яны абмеркавалi шэраг пытанняў, у тым лiку тыя, што датычацца «газавай праблематыкi». Разгледжаны перспектывы ўдзелу беларускага боку ў асваеннi нафтавых радовiшчаў у Расiйскай Федэрацыi. Разам з гэтым былi закрануты пытаннi супрацоўнiцтва Беларусi i Расii ў ваеннай сферы, у цэлым пабудовы Саюзнай дзяржавы.

Гаворачы аб узаемадзеяннi падлiковых палат краiн СНД, Сяргей Сцяпашын паведамiў, што беларускае i расiйскае кантрольныя ведамствы маюць намер выступiць з iнiцыятывай стварэння агульнай структуры па аналiзу выкарыстання бюджэту Садружнасцi.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 16 лютага сустрэўся са старшынёй Падлiковай палаты Расiйскай Федэрацыi Сяргеем Сцяпашыным
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика