Банкiры развiваюць супрацоўнiцтва
Iгар ГРЫШЫН
Фінансы Кiраўнiцтва Нацыянальнага банка Беларусi абмеркавала на перагаворах з дэлегацыяй Народнага банка Кiтая на чале з памочнiкам Упраўляючага спадаром Ма Дэлунам пытаннi далейшага паглыблення двухбаковага супрацоўнiцтва памiж цэнтрабанкамi двюх краiн, паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ва ўпраўленнi галоўнага банка нашай рэспублiкi.Акрамя таго, у ходзе сустрэч дасягнута дамоўленасць аб банкаўскай падтрымцы развiцця гандлю памiж Беларуссю i Кiтаем, пашырэннi ўзаемавыгадных кантактаў i iнш. Асаблiвая ўвага на перагаворах была ўдзелена арганiзацыйным аспектам вiзiту ў Мiнск у 2006 годзе Упраўляючага Народным банкам Кiтая доктара Чжоу Сяачуаня. Дарэчы, у маi-чэрвенi гэтага года чакаецца прыезд у нашу краiну прадстаўнiкоў кiтайскiх банкаў i фiнансавых арганiзацый.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiцтва Нацыянальнага банка Беларусi абмеркавала на перагаворах з дэлегацыяй Народнага банка Кiтая на чале з памочнiкам Упраўляючага спадаром Ма Д
|
|