21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Канстытуцыя Беларусi — Асноўны закон дзяржавы

25.08.2009 21:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Спаўняецца 12 гадоў Канстытуцыi нашай краiны. У гiсторыi — гэта iмгненне, у рамках краiны — гэта перыяд, па якому можна звяраць развiццё краiны, эфектыўнасць рэалiзацыi канстытуцыйных нормаў, ступень урэгулявання асобных iнстытутаў дзяржаўнай улады.

Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь, прынятая ў 1994 годзе, увабрала ў сябе значную колькасць навел канстытуцыйнага будаўнiцтва Еўропы, у пэўнай ступенi ўлiчвала вопыт савецкай мiнуўшчыны, акумулiравала ў сабе шэраг асноватворных палажэнняў мiжнародных прававых дакументаў.

Разам з тым, з пазiцыi сённяшняга дня, ацэньваючы паступальнае развiццё нашай дзяржавы, стабiльнасць, прававы парадак у дзяржаве, можна смела сцвярджаць, што ўнесеныя рэспублiканскiм рэферэндумам у 1996 годзе папраўкi, дапаўненнi ў Канстытуцыю Рэспублiкi Беларусь 1994 года не толькi паказалi iх абгрунтаванасць i своечасовасць, але i паслужылi ўмовай усяго таго пазiтыўнага, чаго дасягнула краiна сёння. Па Канстытуцыi 1994 года кампетэнцыя галiн дзяржаўнай улады была размытай, пасада Кiраўнiка дзяржавы была малазначная i неэфектыўная. Мы б пастаянна натыкалiся на самiмi прыдуманы механiзм пастаяннага процiдзеяння, процiпастаўлення галiн улады, адсутнасць дакладнага ўрэгулявання кампетэнцыi дзяржаўных органаў. Магчыма гэта кагосьцi i задавальняла, але толькi не беларускi народ, якi прывык жыць i працаваць у спакойных, стабiльных умовах. Акрамя таго, трэба ўлiчваць i час: спад эканамiчнага развiцця, разрыў гаспадарчых сувязяў сталай савецкай эканомiкi, нявер’е людзей у свае сiлы i заўтрашнi дзень.

Кожны народ мае сваё суверэннае права мець уласную канстытуцыю, якую ён жадае мець. Такi выбар зрабiў беларускi народ на рэферэндуме ў 1996 годзе, унёсшы пэўныя карэктывы ў Канстытуцыю.

Канстытуцыя нашай рэспублiкi, якая дзейнiчае цяпер, уяўляе сабой Асноўны прававы дакумент, дзе дакладна ўрэгуляваны прынцыпы дзейнасцi iнстытутаў дзяржаўнай улады, замацаваны асновы канстытуцыйнага ладу, асноўныя правы i абавязкi грамадзян.

У артыкуле 1 Канстытуцыi замацавана, што Рэспублiка Беларусь — унiтарная дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава. Азначэнне кожнаму гэтаму прынцыпу не даецца, ды ў гэтым i няма неабходнасцi. Канстытуцыя — не падручнiк па канстытуцыйнаму праву i павiнна ўтрымлiваць толькi асноўныя галоўныя палажэннi дзяржаўнага парадку i iншыя асноватворныя палажэннi. Мiж тым, тэрмiн «унiтарная» азначае адзiная непадзельная дзяржава з адзiнай дзяржаўнай уладнай вертыкаллю, адзiнай непадзельнай тэрыторыяй, немагчымасцю выдзялення якой-небудзь часткi рэспублiкi са складу дзяржавы. Наша дзяржава з’яўляецца дэмакратычнай, гэта азначае, што ў ёй кiруе народ. Менавiта народу належыць права быць носьбiтам суверэнiтэту, права выбару Кiраўнiка дзяржавы, выказваць сваё меркаванне на рэспублiканскiм рэферэндуме, выбiраць сваiх прадстаўнiкоў — дэпутатаў у Парламент, збiрацца на Усебеларускi народны сход для падвядзення вынiкаў сацыяльна-эканамiчнага развiцця. Наша дзяржава з’яўляецца сацыяльнай, гэта азначае, што ўся палiтыка дзяржавы накiравана на чалавека i для чалавека. Гэтаму прысвечаны даклад Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь на III Усебеларускiм народным сходзе, так называецца перадвыбарная Праграма кандыдата ў Прэзiдэнты Рэспублiкi Беларусь А.Р. Лукашэнкi. Прававая дзяржава азначае, што ў ёй кiруе права, усе дзяржаўныя органы, арганiзацыi, службовыя асобы, грамадзяне нашай краiны абавязаны дзейнiчаць у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам, у такой дзяржаве дзейнiчае прынцып падзелу ўлад, забяспечваюцца правы i свабоды грамадзян.

Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь устанаўлiвае аснову для рэалiзацыi дзяржаўнага суверэнiтэту. Народ Беларусi незалежны ў вызначэннi сваёй унутранай i знешняй палiтыкi, аб гэтым сведчаць i дакументы, прынятыя дэлегатамi III Усебеларускага народнага сходу.

Хоць у краiне дзейнiчаюць у адпаведнасцi з прынцыпам падзелу ўлад дзяржаўныя органы, аднак пры гэтым у рэспублiцы дзейнiчае адзiная дзяржаўная ўлада, якая забяспечвае стабiльнасць у грамадстве, парадак, дысцыплiну i арганiзаванасць. Узначальвае адзiную дзяржаўную ўладу прэзiдэнт краiны, якi «ўвасабляе адзiнства народа, гарантуе рэалiзацыю асноўных накiрункаў унутранай i знешняй палiтыкi...». «Прэзiдэнт прымае меры па абароне суверэнiтэту Рэспублiкi Беларусь, яе нацыянальнай бяспецы i тэрытарыяльнай цэласнасцi, забяспечвае палiтычную i эканамiчную стабiльнасць...».

У мэтах забеспячэння нацыянальнай бяспекi Рэспублiка Беларусь як дэмакратычная дзяржава стварыла пэўныя дзяржаўныя органы, якiя забяспечваюць яе нацыянальную бяспеку ў адпаведнасцi з Канстытуцыяй: Мiнiстэрства ўнутраных спраў, Камiтэт дзяржбяспекi, Мiнiстэрства абароны, Дзяржаўны камiтэт пагранiчных войскаў, Мiнiстэрства юстыцыi.

Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь гарантуе правы нашых грамадзян: на дастойны ўзровень жыцця, роўнасць перад законам, права на жыццё, свабоду, недатыкальнасць i годнасць асобы, права на неўмяшанне ў асабiстае жыццё, недатыкальнасць жылля, права свабодна перамяшчацца i выбiраць месца жыхарства, пакiдаць Рэспублiку Беларусь i бесперашкодна вяртацца назад. У нашай дзяржаве гарантуецца свабода поглядаў, перакананняў i iх свабоднае выказванне. Грамадзянам Беларусi гарантуецца права на працу, ахову здароўя, адукацыю i iнш.

Нормы, замацаваныя ў нашай Канстытуцыi, гарантаваны рэальным жыццём, тымi поспехамi, якiх дасягнула дзяржава за апошнi час. У дакладзе Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь на III Усебеларускiм народным сходзе падкрэслiвалася, што за апошнюю пяцiгодку сярэднямесячная заработная плата ў краiне ўзрасла да 562 тыс. рублёў, цi 261 долара ЗША. Сярэднi памер пенсiй павялiчыўся больш чым у 3 разы i склаў 107 долараў. За апошнiя 5 гадоў колькасць камп’ютараў у сем’ях павялiчылася ў 6 разоў. На пачатак 2005 года на 100 хатнiх гаспадарак прыпадала ў сярэднiм 130 тэлевiзараў i 116 халадзiльнiкаў, на 100 сем’яў прыпадае 53 аўтамабiлi. Па гэтаму паказчыку рэспублiка апярэджвае ўсе дзяржавы СНД. У 2005 годзе на 1000 чалавек прыпадала амаль 250 сотавых тэлефонаў. У краiне ўмацоўваецца сiстэма дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкi: у нас выплачваецца 10 вiдаў розных сацыяльных дапамог.

У Рэспублiцы Беларусь валавы ўнутраны прадукт за мiнулыя 5 гадоў узрос на 43 працэнты. Калi ў Еўропе ВУП за апошняе пяцiгоддзе ў сярэднiм узрастаў на 1,7 працэнта ў год, у ЗША — на 2,8 працэнта, у Японii — на 1,9 працэнта, то ў Рэспублiцы Беларусь у 2005 годзе гэты паказчык дасягнуў амаль 10 працэнтаў. У Беларусi ўзровень беспрацоўя нiжэйшы, чым у iншых краiнах СНД i ў большасцi краiн Еўропы.

У Рэспублiцы Беларусь рэальна гарантуецца права на свабоду аб’яднанняў. У рэспублiцы дзейнiчае 41 рэспублiканскi прафсаюз, 21,9 тыс. арганiзацыйных структур прафсаюзаў у абласцях, гарадах, раёнах. Толькi ў 2005 годзе зарэгiстравана i пастаўлена на ўлiк 662 новыя аргструктуры прафсаюзаў.

Грамадзянам Беларусi прадастаўлена права аб’ядноўвацца ў грамадскiя аб’яднаннi i палiтычныя партыi. У рэспублiцы дзейнiчаюць 17 палiтычных партый рознага спектра дзейнасцi, больш за 2,2 тыс. розных грамадскiх аб’яднанняў, у тым ліку. 239 мiжнародных, 724 рэспублiканскiх i 1284 мясцовых, а таксама 16 саюзаў грамадскiх аб’яднанняў. У рэгiёнах дзейнiчаюць 996 аргструктур палiтычных партый, больш за 10 тыс. аргструктур розных грамадскiх аб’яднанняў. Сярод грамадскiх аб’яднанняў 360 дабрачынных, 313 асветнiцкiх i культурна-забаўляльных, 16 — маладзёжных, 112 — навукова-тэхнiчных, 98 — нацыянальных меншасцяў, 42 творчыя аб’яднаннi, 38 жаночых. Сярод грамадскiх аб’яднанняў — Рэспублiканскае грамадскае аб’яднанне «Саюз жанчын», членамi якога з’яўляюцца больш за сто тысяч жанчын. Арганiзацыя праводзiць значную працу па падтрымцы жанчын-працаўнiц, жанчын, якiя маюць патрэбу ў дапамозе, аказвае дапамогу дзяржаве ў правядзеннi сацыяльна-выверанай палiтыкi ў адносiнах да жанчын-мацi, шматдзетным сем’ям.

Ад грамадскiх аб’яднанняў, палiтычных партый патрабуецца адно: выкананне ўласнага статута, дзеючага заканадаўства, неўмяшанне ў справы дзяржавы.

У Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь замацаваны прыярытэт агульнапрызнаных прынцыпаў мiжнароднага права. Наша рэспублiка можа на добраахвотнай аснове ўваходзiць у мiждзяржаўныя ўтварэннi. Праводзiцца значная праца па будаўнiцтву Саюзнай дзяржавы з Расiяй. Рэспублiка Беларусь актыўна ўдзельнiчае ў iнтэграцыйных працэсах у рамках ЕўрАзЭС, Адзiнай эканамiчнай прасторы, Садружнасцi Незалежных Дзяржаў, арганiзацыi Дагавора аб калектыўнай бяспецы.

У 2006 годзе плануецца актывiзаваць супрацоўнiцтва ў рамках мiжнародных арганiзацый, мяркуецца заключыць мiжнародныя дагаворы аб прававой дапамозе з Балгарыяй, Турцыяй, Сербiяй i Чарнагорыяй, Егiптам, Iндыяй, Iталiяй, Сiрыяй i iншымi краiнамi.

Самастойная глава Канстытуцыi рэспублiкi прысвечана суду як найбольш эфектыўнаму дзяржаўнаму органу, якi абараняе правы i свабоды грамадзян. З года ў год узрастае давер грамадзян да судоў. Дзяржаўная ўлада прымае неабходныя меры па нармальнаму функцыянаванню судоў, перш за ўсё ў галiне кадравага, арганiзацыйнага, матэрыяльна-тэхнiчнага i фiнансавага забеспячэння. Калi яшчэ чатыры гады таму ў 89 агульных судах рэспублiкi наогул не было камп’ютарнай тэхнiкi, то сёння ўсе суды яе маюць. Многiя суды аснашчаны па апошняму слову тэхнiкi з камерамi вiдэаназiрання ў залах судовага пасяджэння, гуказапiсваючай i iншай тэхнiкай. Агульная колькасць разглядаемых грамадзянскiх, крымiнальных i адмiнiстрацыйных спраў узрастае. У адпаведнасцi з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь усякае ўмяшанне ў дзейнасць судоў забаронена. У мэтах забеспячэння незалежнасцi суддзяў iх прызначэнне, у асноўным, ажыццяўляецца Кiраўнiком дзяржавы. Стабiльна працуе натарыят, штогод абслугоўваючы сотнi тысяч людзей, абараняючы iх маёмасныя правы.

Рэальна забяспечваюцца iнтарэсы сельскiх працаўнiкоў. Упершыню за ўсю гiсторыю рэспублiкi дзяржава выдзелiла вялiзныя фiнансавыя сродкi на адраджэнне вёскi. Толькi за 5 апошнiх гадоў iнвестыцыi ў вёску павялiчылiся ў 5 разоў. Рэалiзуючы Праграму адраджэння вёскi, у аграгарадках, якiя ствараюцца, арганiзоўваецца натарыяльнае абслугоўванне, кансультацыi адвакатаў, рыхтуюцца рашэннi па ўмацаванню прававога абслугоўвання сельгасарганiзацый.

Канстытуцыя нашай краiны — эфектыўны прававы дакумент. Усе нарматыўныя прававыя акты ў рэспублiцы прымаюцца толькi ў мэтах выканання Асноўнага закона. Арганiзавана прававая экспертыза нарматыўных прававых актаў мiнiстэрстваў, камiтэтаў, абласных Саветаў, аблвыканкамаў з тым, каб не дапусцiць прыняцце iмi нарматыўных актаў, якiя супярэчаць Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, рыхтуюцца прапановы аб увядзеннi такой экспертызы i ў адносiнах да прававых актаў мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў. Робiцца гэта для таго, каб грамадзяне нашай краiны былi ўпэўнены, што ўсе дзяржаўныя органы, арганiзацыi ў рэспублiцы працуюць у адзiным прававым полi, якое адпавядае нормам Канстытуцыi краiны.

Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь аб’явiла абарону дзяржавай сям’i i мацярынства. У гэтых мэтах робiцца ўсё магчымае для падтрымкi жанчын, жанчын-мацi, шматдзетных сем’яў. Прэзiдэнтам краiны 2006 год аб’яўлены Годам мацi.

У дзяржаве развiтая сiстэма прадастаўлення льготных крэдытаў для будаўнiцтва жылля, дапамог. У наступнай пяцiгодцы праца па падтрымцы i ўмацаванню сям’i i мацярынства працягнецца.

Канстытуцыя гарантуе моладзi права на яе духоўнае, маральнае i фiзiчнае развiццё. У краiне налiчваецца каля 18 тысяч спартыўных збудаванняў. Ствараюцца ўсе ўмовы для паўнацэннага духоўнага развiцця моладзi. Студэнцкай моладзi рэгулярна выплачваюцца стыпендыi, маладым спецыялiстам гарантуецца права на першае працоўнае месца. За 10 гадоў колькасць студэнтаў узрасла ў рэспублiцы ў 2 разы. За апошнiя 5 гадоў памер стыпендыi павялiчыўся ў 5 разоў.

У Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь замацаваны нормы, якiя гарантуюць яе стабiльнасць. Так, устаноўлена, што грамадзяне абавязаны выконваць Канстытуцыю, паважаць канстытуцыйныя правы iншых грамадзян, канстытуцыйны парадак. Забаронена «стварэнне i дзейнасць палiтычных партый, а таксама iншых грамадскiх аб’яднанняў, якiя маюць на мэце гвалтоўнае змяненне канстытуцыйнага строю цi вядуць прапаганду вайны, сацыяльнай, нацыянальнай, рэлiгiйнай, расавай варожасцi». Гарантыяй стабiльнасцi Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь з’яўляецца i асобы парадак яе перагляду.

У мэтах выканання Канстытуцыi краiны наш народ рыхтуецца да выбараў Кiраўнiка дзяржавы. Гэта будзе выбар толькi нашага народа — за моцную квiтнеючую Беларусь, за прадаўжэнне курса — у iмя Народа i на карысць Народа.

Віктар ГАЛАВАНАЎ,

мiнiстр юстыцыi Рэспублiкi Беларусь.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спаўняецца 12 гадоў Канстытуцыi нашай краiны. У гiсторыi — гэта iмгненне, у рамках краiны — гэта перыяд, па якому можна звяраць развiццё краiны, эфект
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика